Рух транспарта па Пушкінскім праспекце ў Магілёве аднавілі

Завяршылася асноўная частка будаўніцтва новага падземнага пераходу на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Астроўскага ў Магілёве.

З ночы на 30 жніўня рух транспарту на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і Пушкінскага праспекта ў Магілёве адноўлены. Грамадскі транспарт вяртаецца да функцыянавання ранейшага рэжыму работы маршрутаў. Нагадаем, што Пушкінскі праспект перакрылі ў сярэдзіне траўня, а аўтобусы і тралейбуся запусцілі ў абыход, і па даволі мудрагелістых маршрутах.

Таксама адзначым, што mogilev.media праводзіць абнаўленне раскладу руху грамадскага транспарту. Актуальны час працы ўсіх маршрутаў можна знайсці на ўкладцы “Даведка”.

У Магілёве пабудуюць падземны пераход на Пушкінскай. Схема руху транспарту будзе мудрагелістая

На ўсё лета і пачатак восені закрываецца Пушкінскі праспект у Магілёве – насупраць гандлёвага цэнтра “Арбат” пабудуюць новы падземны пераход.

Даўно неабходны падземны пераход будзе пракладвацца на перасячэнні вуліц Пушкінскай і Астроўскага. Працы пачнуцца 29 траўня і разлічаныя да канца верасня. На ўвесь час правядзення работ гэтае перагружанае скрыжаванне цалкам закрываецца для руху транспарту, таму аўтамабілістам прыйдзецца шукаць альтэрнатыўныя шляхі праезду. Асноўню нагрузку на сябе прымуць праспект Шмідта і бульвар Непакораных, таму на гэтых вуліцах і дробных завулках уздоўж Пушкінскай варта чакаць сур’ёзных пробак.

Грамадскі транспарт будзе хадзіць па новым раскладзе. Цалкам яго можна знайсці тут, а асноўныя змены такія. На час будаўнічых работ цалкам адмяняюцца тралейбусныя маршруты №3 і №4. Замест іх будзе хадзіць №10д, які з Любужа будзе ехаць праз Габраўскую, Шмідта і Чалюскінцаў да Арджанікідзэ. У зваротным кірунку №10д будзе з плошчы Арджанікідзэ ехаць чамусьці на Зялёны луг, а потым вяртацца ў бок Любужа праз Чалюскінцаў, Шмідта і Габраўскую.

Аўтобус №8 у цэнтр будзе ехаць праз бульвар Непакораных і Гагарына, а назад праз Гагарына і Шмідта, зусім як у даўнія часы. Астатнія, менш рэгулярныя аўтобусныя маршруты таксама пойдуць праз Непакораных і Шмідта, што дабавіць напружанасці на гэтых ціхіх вуліцах. Ну, а нумар 26 наогул памяняе траекторыю і будзе курсіраваць паміж Чыгуначным вакзалам і Малой Бароўкай праз Юбілейны – па праспекце Міра і вуліцы Каралёва.

Фота ілюстрацыйнае

Запрацаваў новы падземны пераход на вуліцы Будаўнікоў – фотафакт

Падземны пераход паміж вуліцай Будаўнікоў у Магілёве і новым мікрараёнам “Задыяк” каля абласной бальніцы ўжо адкрыты для пешаходаў – даведаліся mogilev.media. Ён праходзіць пад чыгуначнымі шляхамі ў раёне дарогі-дублёра, што злучае мікрааён “Спадарожнік” з вуліцай Касманаўтаў. Раней у гэтым месцы пешаходам даводзілася пракладаць сцежкі на чыгуначным насыпе.

Фота: mogilev.media

У Магілёве з’явіцца новы падземны пераход

Ён  злучыць вуліцы Будаўнікоў і Пысіна і будзе праходзіць пад чыгуначнымі пуцямі.

Пераход вядзе будуецца  ў межах трэцяй чаргі будаўніцтва жылога мікрараёна “Спадарожнік-2”. Будаўніцтва пачалося ў сакавіку 2022 года – тлумачыць намеснік дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёва Андрэй Сухараў. 

– Гэты пераход важны, паколькі забяспечыць бяспечны і камфортны доступ жыхароў мікрараёна “Спадарожнік-2” да сацыяльна значных аб’ектаў: сярэдняй школе № 26 і яслі-саду № 25, якія размешчаны на вуліцы Будаўнікоў. – распавядае Андрэй Сухараў – Асноўныя работы плануем завяршыць да канца бягучага года, нягледзячы на тое, што нарматыўны тэрмін будаўніцтва 24 месяцы.

Акрамя ўзвядзення падземнага пераходу тут з’явіцца і іншая інфраструктура з улікам патрабаванняў па стварэнню безбар’ернага асяроддзя: сучасны тратуар з тактыльнай пліткай, з веладарожкай без перападаў вышынь, азеляненне з высадкай дрэў і кустоў, лаўкі, урны і іншыя архітэктурныя рашэнні. 

Паралельна з будаўніцтвам падземнага пераходу ідзе абмеркаванне арганізацыі працы грамадскага транспарту ў гэтым мікрараёне. З-за павелічэння яго насельніцтва даўно наспела неабходнасць выдзялення дадатковых аўтобусаў, каб навучэнцы з новага мікрараёна маглі бесперашкодна дабірацца да месца вучобы.

Будаўніцтва падземнага пешаходнага перахода будзе завершана ў 2023 годзе.

фота: mycity.by