Сёння Бялынічы прынялі статус культурнай сталіцы – пакажуць матрошак, пагасяць марку

З сённяшняга дня Бялынічы афіцыйна становяцца культурнай сталіцай Беларусі. З гэтай нагоды ў горадзе пройдзе выстава “Падарожжа матрошкі”, выстава рускага традыцыйнага касцюма, арганізаваныя сумесна з расійскімі рэгіёнамі, а таксама канцэрт. У музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ўрачыста пагасяць марку “Бялынічы – культурная сталіца 2024”. Мерапрыемства пройдзе ў 14.50 – паведамляе афіцыйны сайт Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: redflag.by

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2024 годзе будуць Бялынічы

Культурнай сталіцай-2024 стануць Бялынічы Могілёўскай вобласці. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры па выніках разгляду прэзентацыйных матэрыялаў на наданне статусу “Культурная сталіца года” ў 2024 годзе – паведамляе афіцыйны Тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

У спісе прэтэндэнтаў былі таксама гарады Камянец Брэсцкай вобласці, Глыбокае Віцебскай вобласці, Мазыр Гомельскай вобласці, Свіслач Гродзенскай вобласці.