Сёння ноччу пажар адбыўся на цялятніку ў вёсцы Коўрын Бабруйскага раёна на філіяле прадпрыемства “Варатынь”. На момант узгарання ў памяшканні знаходзілася 96 цялят узростам ад 3 да 6 месяцаў – паведамляе прэс-служба МНС. Іх усіх паспелі эвакуяваць на вуліцу супрацоўнікі прадпрыемства, пакуль ратавальнікі прыступалі да тушэння агню. Пацярпелых няма, толькі нязначна пашкоджаны дах цялятніка.
Фота: МНС