Гэты дзень у гісторыі: 18 красавіка

18 красавіка – Сусветны дзень радыёаматара.

18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і мясцін.

18 красавіка 1386 года Вялікі князь смаленскі Святаслаў ўзяў у аблогу горад Амсціслаў.

18 красавіка 1510 года на тэрыторыі Беларусі нарадзіўся Іван Фёдараў (1510-1583), усходнееўрапейскі друкар, пачынальнік друкарскай справы на Украіне і Маскоўскай дзяржаве.

18 красавіка 1518 года вялікі князь Жыгімонт Стары ажаніўся з Бонаю Сфорцаю.

18 красавіка 1563 года ліцвіны-беларусы Іван Фёдараў (1510-1583) і Пётр Мсціславец (?-1577) пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал».

18 красавіка 1814 года нарадзіўся Яўстафій Тышкевіч (1814-1873), беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец. На беларускіх землях вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы.

18 красавіка 1850 года памерла Ганна Цюндзяві́цкая (Прушынская, 1803-1850), аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў, папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская гаспадыня» (1848), «Гаспадарчы штогоднік».

18 красавіка (1 мая) 1903 года ў в. Пабокавічы (зараз Бабруйскі раён) нарадзіўся Платон Галавач (1903-1937), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Быў рэпрэсаваны.

18 красавіка 1917 года ў Магілёве адбылося “Свята свабоды”: не працавалі дзяржаўныя і прыватныя установы, прадпрыемствы.

18 красавіка 1918 года з Кіева дэлегацыя БНР адправіла радыётэлеграмы ўрадам усіх краін і Савецкай Расіі з пераказам сутнасці падзей, якія адбыліся ў Беларусі, і паведамленні аб тым, што з моманту абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці беларускі народ не прызнае тых пунктаў Брэсцкай дамовы ад 3 сакавіка 1918, якія датычылі тэрытарыяльных інтарэсаў.

18 красавіка 1952 года за адну ноч сталінскія ўлады вывезлі з Заходняй Беларусі 1683 сям’і, якіх абвінавацілі ў “варожай дзейнасьці супраць калгасаў”.

18 красавіка 1956 года ў в. Свенск Слаўгарадскага раёна нарадзіўся Віктар Несцяроўскі, географ, геолаг, доктар геалагічных навук, дырэктар Геалагічнага музея Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта.

18 красавіка 2015 года на мемарыяльным комплексе “Буйніцкае поле” ў Магілёўскім раёне з’явілася Алея памяці і славы. 70 маладых ліп, якія сімвалізуюць 70 мірных гадоў, размясціліся ўздоўж алеі К. Сіманава, якая ідзе ад капліцы да памятнага каменя-знака з факсіміле вядомага пісьменніка. Таксама тут пасадзілі 3 дубы ў гонар трох армій Другога Беларускага фронту, якія вызвалялі Магілёў.

18 красавіка 2019 года прэзідэнцкім указам №150 “Аб афіцыйных геральдычных сімвалах” зацверджаны герб і флаг Магілёўскага раёна.

18 красавіка 1921 года ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

‌Гэты дзень у гісторыі: 17 красавіка

17 красавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі.

17 красавіка – у праваслаўных Вербная нядзеля, Уваход Гасподні ў Іерусалім, Вербіца, Вярбіч, Вярба. Асноўнай абрадавай падзеяй гэтага святочнага дня стала наведванне царквы з мэтай асвяціць галінкі вярбы, якім прыпісваюцца шматлікія магічна-аздараўленчыя ўласцівасці. Звычай асвячаць галінкі дрэва вядомы са старажытных часоў у многіх народаў свету. Пасля асвячэння галінкі будуць захоўвацца ў жытле на працягу года.

17 красавіка – Сусветны дзень гемафіліі.

17 (27) красавіка 1655 года рускі гарнізон ў Магілёве, які знаходзіўся ў аблозе войск ВКЛ, прасіў дапамогі казакаў. Запарожскі гетман Іван Залатарэнка не змог прабіцца да Магілёва па глыбокім снезе, таму накіраваў па Дняпру Нежынскі і Стародубскі палкі Васіля Залатарэнкі і Анікеева.

17 красавіка 1924 года аб’ядналіся кінастудыі Metro Pictures, Goldwyn Pictures і кампанія Меера з ўтварэннем Metro-Goldwyn-Mayer. Заснавальнік студыі, кінапрэміі “Оскар”, сузаснавальнік амерыканскай Акадэміі кінематаграфіі Луис Барт Маер (1884-1957) нарадзіўся ў Менску.

17 красавіка 1925 года нарадзіўся Мікалай Падшываленка (1925-2015), заслужаны трэнер БССР, сакратар Магілёвскай абласной федэрацыі футбола, стваральнік ветэранскай арганізацыі Магілёўскага УУС, кіраўнік праекту стварэння помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Уладзімірава ў в. Гаі Магілёўскага раёна.

17 красавіка 1932 года рашэньнем Савета Народных Камісараў БССР заснаваны Цэнтральны батанічны сад ў Менску.

17 красавіка 1963 года памёр ураджэнец п. Глуша Бабруйскага раёна Сцяпан Шутаў (1902-1963), танкіст, камбрыг, палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюзу.

17 красавіка 1986 года прынята пастанова ЦК КПСС “Аб асноўных накірунках паскарэння рашэння жыллёвых праблем у краіне”, адпаведна з якім кожная сям’я павінна мець асобную кватэру або дом да 2000 года.

17 красавіка 2022 года ў магілёўскім парку “Падміколе” з 11 да 16 гадзін праводзіцца выстава-ярмарка “Вербны кірмаш”.

17 красавіка 1957 года ў в. Цяхцін Бялыніцкага раёна нарадзіўся Рыгор Кастусёў, палітычны і грамадзкі дзеяч, старшыня Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сілаў, старшыня Партыі БНФ.

 

Гэты дзень у гісторыі: 16 красавіка

16 красавіка 1113 года  памёр тураўскі князь Святаполк ІІ (1050-1113) з роду Рурыкавічаў.

16 красавіка 1794 года Якуб Ясінскі ўзначаліў змаганне з расійскімі войскамі ў ВКЛ.

16 красавіка 1891 года нарадзіўся Язэп Варонка (1891-1952), першы старшыня Народнага сакратарыята БНР.

16 красавіка 1917 года Магілёўская арганізацыя РСДРП заявіла аб падтрымцы Часовага ўрада.

16 красавіка 1931 года зафіксаваны самы позні пачатак вясновага разводдзя на Дняпры ў Магілёве за ўвесь час гідралагічных назіранняў.

16 красавіка 1934 года ў СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза. Героямі сталі 494 беларусы. Першымі Героямі сталі (31.12.1936) мінчук М. Сяліцкі і палачанін П. Купрыянаў. Першым Двойчы Героем у СССР стаў лётчык-беларус С. Грыцавец. Першымі ў Магілёўскай вобласці Героямі Савецкага Саюза сталі магілёўцы О. Шміт (1937), І. Нядзвецкі (1940). Двойчы Героямі сталі ўраджэнцы Крычаўскага раёна І. Гусакоўскі, Глускага – С. Шутаў, Горацкага – І. Якубоўскі.

16 красавіка 1935 года нарадзіўся  пісьменнік і педагог Анатоль Клышка (1935-2021), аўтар “Буквара” (1969, перапрацоўка 1997), які выкарыстоўваўся ў школах да 2021/2022 нав. года.

16 красавіка 1940 года памёр Адам Багдановіч (1862-1940), этнограф, фальклярыст, мэмуарыст, бацька паэта Максіма Багдановіча.

16 красавіка 1945 года пачалася Берлінская наступальная аперацыя.

16 красавіка 1947 года амерыканец Бэрнард Барух увёў паняцце “Халодная вайна” для азначэння дачыненьняў паміж СССР і ЗША.

16 красавіка 1971 года нарадзілася  Наталля Зверава, самая паспяховая беларуская тэнісістка часоў СССР.

16 красавіка 1985 года памёр Андрэй Мядзведзеў (1897-1985), глебазнавец, член-карэспандэнт АН БССР, акадэмік АСГН БССР. Працаваў прафесарам, загадчыкам кафедры, дэканам у Горацкай акадэміі, якую скончыў. У 1930-я гг. сумяшчальнік кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.

У красавіку 1992 года выйшаў першы нумар сямейнага штомесячнага часопіса “Гаспадыня”. Мае наклад 80000 паасобнікаў, аб’ём 48 старонак.

16 красавіка 1999 года пачаў дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі – “Мабільная лічбавая сувязь” (з 2019 – А1).

16 красавіка 2003 года адбылося падпісанне Афінскага трактату па далучэнні да ЕС новых членаў. У 2004 г. далучыліся Латвія, Літва, Польшча, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, Эстонія,  Кіпр, Мальта.

16 красавіка 2009 года ў магілёўскім СК “Алімпіец” адчынілася выстава-ярмарка прадукцыі прадпрыемстваў вобласці з мэтай пошуку новых партнераў і прыцягненя інвестыцый.

16 красавіка 2012 года адчыніўся новы корпус магілёўскага абласного онкадыспансера.

16 красавіка 2022 года праводзіцца Рэспубліканскі суботнік.

Гэты дзень у гісторыі: 15 красавіка

15 красавіка — Дзень экалагічных ведаў.

15 красавіка — Міжнародны дзень культуры.

15 красавіка — Сусветны дзень мастацтва.

15 красавіка 1432 года Вялікі князь літоўскі Жыгімонт  аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную Свідрыгайлам.

15 красавіка 1589 года Крыштап Мікалай Радзівіл стаў гетманам ВКЛ.

15 красавіка 1684 года нарадзілася Кацярына I (Марта Скаўронская, 1684-1727),  расійская імператрыца. Прайшла шлях да прастола больш казачны, чым Папялушка. Існуюць звесткі, што Скаўронскія (Скаўрашчукі) паходзілі з-пад Мінска. Бацька Марты Самуіл Скаўрашчук быў прыгонным селянінам і ад прыгнёту ўцёк ва ўладанні шведаў.

15 красавіка 1783 года ўтворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія, якая ў свой час была самай вялікай па плошчы, ёй падпарадкоўваліся ўсе каталікі Расійскай імперыі.

15 красавіка 1847 года памёр Станіслаў Юндзіл (1761-1847), прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.

15 красавіка 1852 года памёр Тадэвуш Тышкевіч (1774-1852), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, кіраўнік Часовага ўраду Літвы падчас паўстання 1830-1831 гадоў.

15 красавіка 1855 года Канстанцін Вераніцын завяршыў паэму “Тарас на Парнасе”.

15 красавіка 1896 года  ў Афінах завяршыліся першыя з часоў Антычнасці Алімпійскія гульні.

15 красавіка 1917 года выдадзены апошні нумар губернскай газеты «Могилевский вестник» (1906-1917).

15 красавіка 1919 года Магілёўскі павятовы ваенкамат у перыяд 1-15 красавіка зарэгістраваў 117 добраахвотнікаў у Чырвоную Армію. У павеце плошчай 3010 кв.вёрст пражывала каля 120 тыс. чалавек.

15 красавіка 1940 года ў мінскай турме памёр Язэп Лагіновіч (1894-1940), дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, удзельнік Слуцкага паўстання.

15 красавіка 1958 года  нарадзіўся Леанід Маракоў (1958-2016), пісьменнік, журналіст, гісторык, энцыкляпэдыст, даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.

15 красавіка 2010 года памёр Алег Елізараў (1869-2010), беларускі мастак-авангардыст. Апошняя яго карціна “Адзінокае неба” набыта сузаснавальнікам карпарацыі “Майкрасофт” Стывам Бламерам.

15 красавіка 2015 года памёр Уладзімір Содаль (1937-2015), беларускі літаратуразнавец, краязнавец, удзельнік устаноўчага сходу БНФ, ТБМ, падпісант ліста ў ЦК КПСС аб гаротным стане беларускай мовы. Неаднаразова затрымліваўся і збіваўся сілавікамі за сваі палітычныя погляды.

15 красавіка 2015 года ў Магілёве каля Дома ветэранаў закладзены яблыневы сад – 21 дрэва – па колькасці вайсковых часцей і злучэнняў, якія атрымалі найменне Магілёўскіх пад час Вялікай Айчыннай вайны.

Гэты дзень у гісторыі: 14 красавіка

14 красавіка Міжнародны дзень рэк. У Беларусі каля 21 тысячы рэк.

14 красавіка 1282 да н.э. паводле Бібліі ад гуку труб абрынуліся муры Іерыхона.

14 красавіка 1101 года памёр князь полацкі (1044-1068, 1071-1101), вялікі князь кіеўскі (1068-1069) Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей (1029-1101), пры якім быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, адзін з герояў «Слова пра паход Ігараў» і ўсходнеславянскага фальклору. Княжыў 54 гады— самы працяглы перыяд кіравання дзяржавай у гісторыі Беларусі.

14 красавіка 1347 года ў Вільні павешаны Антон (Кругляц), адзін з трох праваслаўных пакутнікаў (Антон, Іван, Яўстах), выхадцаў з беларускіх зямель, з дворскай дружыны князя Альгерда.

14 красавіка 1432 года пачаў валадарыць Жыгімонт Кейстутавіч (1365-1440), вялікі князь літоўскі, брат Вітаўта.

14 красавіка 1570 года лютэране, кальвіністы і мараўскія браты (гусіты) Рэчы Паспалітай заключылі Сандамірскае пагадненне.

14 красавіка 1669 года згодна з Андрусаўскім замірэннем Масква мусіла вярнуць Кіеў Рэчы Паспалітай, але маскавіты адмовіліся прытрымлівацца дамовы.

14 красавіка 1885 года нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885- 1938), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог, сябра Рады БНР, Аўтар музыкі на словы М. Багдановіча «Зорка Венера». Рэпрэсаваны.

14 красавіка 1900 года ў Парыжы пачалася Сусветная выстава. Як і раней, на ёй былі прадстаўлены беларускія дасягненні. Графіня Патоцкая за калекцыю якаснага насення атрымала Гран-пры. Начальнік Палескіх чыгунак С. Міхін прадставіў палепшаныя вагоны, асабістую дрэзіну, пнеўмапад’ёмнікі, пнеўмабур. Гран-пры атрымаў начальнік тэлеграфа Палескіх чыгунак Андэрс за свой электрычны семафорапаўтарыцель. Натоўпы стаялі каля пудзіла белавежскага зубра. Залатую медаль прывёз у Горкі мясцовы аптэкар Казімір Паздзерскі за вынайдзены ім цуда-крэм ад вяснушак, за якім утвараліся чэргі ў аптэках не толькі Магілёўшчыны, але і па ўсёй Еўропе.

14 красавіка 1910 года ў в. Стары Дзедзін (зараз Клімавіцкі раён) нарадзіўся Алесь Пруднікаў (1910-1941), беларускі паэт, стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.

14 красавіка 1918 года на з’ездзе саветаў заходніх губерняў Расіі прынята рашэнне аб стварэнні Заходняй вобласці ў складзе Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў з цэнтрам у Смаленску. З’езд адмовіўся прызнаць права беларускага народа на самавызначэнне.

14 красавіка 1923 года ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.

14 красавіка 1941 года ў г. Лідзе нарадзілася Поля Ракса, польская актрыса, Маруся-“Аганёк” у серыяле (1966-1970) “Чатыры танкісты і сабака”.

14 красавіка 1988 года ў Варшаве  адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб’яднання беларускіх студэнтаў.

14 красавіка 1988 года падпісаны Жэнеўскія дамовы аб палітычным урэгуляванні вакол Аўганістана паміж СССР, ЗША, Аўганістанам і Пакістанам.

14 красавіка 2021 года памёр пісьменнік і педагог Анатоль Клышка (1935-2021), аўтар “Буквара” (1969, перапрацоўка 1997), які выкарыстоўваўся ў школах да 2021/2022 нав. года.

‌Гэты дзень у гісторыі: 13 красавіка

13 красавіка – Дзень каранцыі абраза Бялыніцкай Маці Божай.

13 красавіка – Сусветны Дзень рок-н-ролу.

13 красавіка 1655 года пад час руска-польскай вайны 1654-1667 гг., войскам ВКЛ не ўдалося пры штурме «меньшага вала» авалодаць Магілёвам.

13 красавіка·1756 года Папа Рымскі падпісаў булу аб каранацыі абраза Бялыніцкай Маці Божай.

13 красавіка 1881 года ў Пецярбургу рэвалюцыянэр-нарадаволец, ураджэнец сённяшняга Клічаўскага раёна Ігнат Грынявіцкі бомбай забіў расейскага цара Аляксандра II і загінуў пры тым сам.

13 красавіка 1934 года скончылася аперацыі па выратаванні чалюскінцаў, якіх ўзначальваў ураджэнец Магілёва О. Шміт. Летчыкамі былі выратаваны ўсе 104 удзельнікі дрэйфу на ільдзіне.

13 красавіка 1940 года адбыўся Другі этап сталінскай дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у “адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР”; 24 тысячы чалавек вывезена ў Сібір і Казахстан.

13 красавіка 1941 года быў заключаны савецка-японскі пакт аб нейтралітэце. Пакт ануляваны СССР ў жніўні 1945 г., пасля чаго пачаўся ўзброены канфлікт з Японіяй з 9 жніўня па 2 верасня 1945 г.

13 красавіка 1943 года германскае радыё паведаміла аб тым, што ў лесе Катынь пад Смаленскам знойдзены астанкі 4143 польскіх афіцэраў, якія былі знішчаны Савецкай арміяй. У 2007 годзе польскі кінарэжысёр Анджэй Вайда зняў пра гэтыя падзеі фільм, заснаваны на сведчаннях відавочцаў тых трагічных падзей. Ахвярай злачынства быў і бацька рэжысёра.

13 красавіка 1990 года ТАСС надрукавала паведамленне аб прызнанні СССР адказнасці НКУС за трагедыю ў Катынскім лесе. На сёння ў Расіі імкнуцца да рэвізіі гэтага паведамлення і перагляду гісторыі пытання.

13 красавіка 1991 года ўтвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія. Архібіскупам і мітрапалітам Мінска-Магілёўскім стаў Казімір Свёнтак (1914-2011).

13 красавіка 1993 года Нацыянальны банк Беларуси дазволіў камерцыйным  банкам прадаваць валюту насельніцтву.

13 красавіка 1995 года пастановай Вярхоўнага Савета Беларуси заснаваны Ордэн Францыска Скарыны.

13 красавіка 2009 года Нацыянальная бібліятэка передала Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. Леніна каля 40 рарытэтных кніг па гісторыі Магілёўскай губерні ХІХ-пач. ХХ стст.

фота з адкрытых крыніц 

Гэты дзень у гісторыі: 11 красавіка

11 красавіка 1927 года прынята Канстытуцыя БССР, другая (першая ў 1919) з чатырох (прынімаліся яшчэ ў 1937 і 1978), паводле якой дзяржаўнымі мовамі прызнаны беларуская, руская, польская і ідыш.

11 красавіка 1936 года нарадзілася Івонка Сурвіла, мовазнавец, мастак, старшыня (з 1997) Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

11 красавіка 1937 года ў магілёўскай псіхлячэбніцы загінуў Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч, 1887-1937), кіраўнік ураду ССРБ (1919), беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, Акадэмік АН БССР, рэпрэсаваны. Пахаваны на ўскрайку Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Тут яму пастаўлены сціплы помнік (11.04.1989). Рэабілітаваны ў 1955 г., цалкам (палітычна) рэабілітаваны ў 1987 г.

11 красавіка 1941 года ўтварылася Магілёўская дырэкцыя радыётрансляцыйных сетак.

11 красавіка 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі знічтожылі ўсіх мужчын в. Люціна Клічаўскагна раёна.

11 красавіка 1951 года нарадзіўся архіепіскап Магілёўскі і Амсціслаўскі (з 2002 года) Сафроній (Юшчук).

11 красавіка 1968 года ў Магілёве нарадзіўся Андрэй Мельнікаў (1968-1988), Герой Савецкага Саюза, загінуў у Афганістане. У Магілёве яго імем названа вуліца, СШ №28, у музеі вайсковай часці экспануецца яго кулямёт. На магіле на Польскіх могілках усталяваны помнік з бронзавым бюстам.

11 красавіка 1995 года дэпутаты Апазыцыі БНФ у парламенце Беларусі абвясцілі галадоўку, пратэстуючы супраць ініцыянаванага А. Лукашэнкам рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі і статусу беларускае мовы. Уначы 12 красавіка людзі ў чорных масках (падраздзяленне КДБ «Альфа») збілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынка.

11 красавіка 2011 года адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая».

11 красавіка Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў канцэнтрацыйных лягераў.

11 красавіка Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона.

 

Гэты дзень у гісторыі: 10 красавіка

10 красавіка – Пальмавая нядзеля (Вербная нядзеля) у беларускіх каталікоў.

10 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення былых вязняў канцлагераў.

10 сакавіка – Міжнародны Дзень брата і сястры.

10 сакавіка – Міжнародны дзень руху  Супраціву.

10 сакавіка – Дзень супрацьпаветранай абароны.

10 сакавіка 1762 года кароль Аўгуст III надаў Шклову Магдебургскае права, зацвердзіў герб і пячатку. Гарадская пячатка мела зверху Пагоню, знізу – гарадскі герб.

10 красавіка 1831 года паўстанцы разбілі расійскія войскі ў бітвах пад Іганямі і Даманіцамі.

10 сакавіка 1833 года дзень нараджэння запалак. Да рэвалюцыі на Беларусі працавала 10 запалкавых фабрык, напярэдадні II Сусветнай вайны БССР вырабляла 26% запалак СССР. У 2017 г. у музеі Дома культуры аг Аўсянка Горацкага раёна адчыныліся экспазіцыя запалак – сваю калекцыю з 7300 карабкоў запалак перадаў мясцовы ветэрынар Канстанцін Станкевіч.

10 сакавіка 1864 года быў арыштаваны Рамуальд Траўгут, адзін з лідараў Нацыянальна-вызвольнага паўстання.

10 сакавіка 1900 года ў в. Малая Багацькаўка Амсціслаўскага павета (зараз – раён) нарадзіўся Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988), геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў (1928) НАНБ, доктар геолага-мінералагічных навук. Магілёву бракуе вуліцы ў гонар знакамітага ўраджэнца.

10 сакавіка 1912 года адбылося сутыкненне лайнера «Тытанік» з айсбэргам. 1500 з 2200 пасажыраў загінулі, у т.л. жыхары Беларусі. Газета “Минское слово” 11 мая 1912 года надрукавала спіс загінуўшых: Сымон Літман, Зельман Злакоўскі, Гары Корн, Сымон Вайсман, Якоб Кук, Лезлі Гелінскі, Насан Гольдшміт, Іосіф Мурдлін, Вульф Спектар, Абрам Гермед, Самсон Абельсон, Самуіл Грынберг, Зяліна Кантар, Польнер Ушер, Абе Віллер і Іосіф Антвіла.

10 сакавіка 1931 года ў Менску адбыліся суды над прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якіх абвінавачвалі ў антысавецкай дзейнасьці. Сярод засуджаных на 5 гадоў высылкі ў расійскую глыбінку — пісьменьнік Максім Гарэцкі, паэт Уладзімер Дубоўка, літаратуразнаўца Ўладзімер Чаржынскі, гісторык Мікола Ўлашчык і інш.

10 сакавіка 1942 года ў Магілёве адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы, праз які загінулі 2 тысячы чалавек, разбурана каля 100 будынкаў.

10 сакавіка 1952 года нарадзіўся амерыканскі кінаакцёр Стывен Сігал (70 гадоў), продкі якога па бацькоўскай лініі паходзяць з Мінска і Бабруйска.

10 красавіка 1965 года нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік «Талакі».

10 сакавіка 1998 года адбыўся ўстаноўчы з’езд таварыства “Ахова птушак Беларусі”, якое зачынена Вярхоўным судом ў 2022 годзе.

10 сакавіка 2010 года адбылася авіякатастрофа пад Смаленскам. Польскі самалёт, які выконваў рэйс у Смаленск для наведвання ўрадавай дэлегацыяй катыньскага мемарыяла, пацярпеў крушэнне, у выніку чаго загінулі ўсе 89 пасажыраў, уключая прэзыдэнт Польшчы Леха Качыньскага, прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты, а такжа 7 членаў экіпажа.

10 красавіка 2019 года ў Чэрыкаве адбылося жудаснае забойства 47-гадовай мясцовай настаўніцы, падпалена яе хата.

фота з адкрытых крыніц 

Гэты дзень у гісторыі: 9 красавіка

9 (19) апреля 1655 года пад час руска-польскай вайны (1654-1667) магілёўчане, якія перайшлі на бок Масквы, вытрымалі аблогу войскаў гетмана Радзівіла быццам бы дзякуючы іконе Магілёўскага Богаяўленскага храма. З гэтагу часу Магілёвв-Брацкая ікона Божай Маці прызнаецца цудатворнай.

9 красавіка 1917 года ў Мінску прайшоў З’езд Беларускіх нацыянальных арганізацыяў.

9 красавіка 1921 года нарадзіўся Валянцін Фацін – камбат 139 стралковай дывізіі. За гераізм пры вызваленні Лупалава, Магілёва капітан Фацін атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Загінуў пад Гродна 17 ліпеня 1944 г. У Магілёве ўсталавяна мемарыяльная шыльда, вуліца ў Задняпроўі носіць яго імя.

9 красавіка 1946 года ў Міхэндорфе (Нямеччына) утварылася Беларускае літаратуранае згуртаваньне «Шыпшына».

9 красавіка 1970 года — у Мінску адбыўся стыхійны моладзевы мітынг, разагнаны міліцыяй і ўнутранымі войскамі.

9 красавіка 1972 года адбылося пахаванне Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра, Ганаровага грамадзяніна Магілёва Мікалая Каралёва (1906-1972). Ураджэнец Асіповіцкага раёна. У 1944-1953 гг. працаваў старшынёй Магілёўскага гарвыканкама. У Магілёве яго імем названы мост праз Дняпро, вуліца. На доме (вул. Першамайская, 67), дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная шыльда.

9 красавіка 1989 года  войскі СССР разагналі мітынг у Тбілісі, у выніку чаго 20 чалавек загінула і тысячы атрымалі раненьні

9 красавіка 2019 года ў Магілёве адбылося памятнае гашэнне спецыяльнага  канверта да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

9-16 красавіка 2022 года ў 15-й раз лясгасы Магілёўскай вобласці праводзяць “Тыдзень леса”. У першым паўгоддзі 2022 года плануецца пасадзіць 3500 га лясоў.

9 красавіка 2022 года правядзенне суботніка ў Магілёве і гарадах вобласці.

фота з адкрытых крыніц 

Гэты дзень у гісторыі: 8 красавіка

8 красавіка – Дзень супрацоўнікаў ваенных камісарыятаў.

8 красавіка – Міжнародны дзень цыган. Зацверджаны Первым Сусветным кангрэсам цыган (8 красавіка 1971, Лондан, дэлегаты з 30 краін).

8 красавіка 1664 года кароль Ян Казімір з’ехаў з Магілёва ў сувязі з вялікім пажарам у горадзе.

8 красавіка 1782 года Кацярына ІІ падпісала ўказ на адкрыццё “народных школ”. На тэрыторыі, якая была далучана да расійскай імперыі былі адчынены дзве галоўныя (губернскія) школы ў Полацку і Магілёве і 7 малых (павятовых) народных школ. 

8 красавіка 1783 года маніфестам Кацярыны II Крым далучаны да Расіі. У 1954 г. эканамічна адсталую Крымскую вобласць перадалі УССР. Усё што мае Крым, пабудавана ў часы знаходжання ў складзе Украіны. 17 сакавіка 2014 года Крым аб’явіў аб незалежнасці, а на наступны дзень, 18 сакавіка быў паглынуты Расіяй.

8 красавіка 1918 года на тэрыторыі Савецкай Расіі трыкалёр быў заменены чырвоным сцягам. У Магілёве чырвоны сцяг вывешаны не быў, бо ў горадзе з 12 сакавіка знаходзіліся польскія войскі, а вось над ўсходнімі гарадамі Магілёўскай губерні колькасць пралетарскіх сцягоў рэзка павялічалася.  

8 красавіка 1921 года Ленін даў загад аказаць дапамогу па ўдасканаленню вынаходніцтва ў галіне радыё і тэлебачання М.А. Бонч-Бруевічу (1888-1940), прадстаўніку старажытнага магілёўскага рода (заснавальнік рода Ул. Бруевич, уладальнік з 1561 г. с. Саматэвічы).

8 красавіка 1924 года была ўтворана Беларуская ваенная акруга.

8 красавіка1928 года ў СССР царква страціла статус юрыдычнай асобы. 

8 красавіка 1946 года ў Жэневе прайшло апошняе паседжаньне Лігі Нацыяў – “маці” ААН.

8 красавіка 1949 года памёр Фёдар Дамінікоўскі (1905-1949), глебазнавец, даследчык фасфатавых радовішчаў Магілёўскай вобласці, папулярызатар геаграфіі.

8 красавіка 1966 года Генеральным сакратаром ЦК КПСС абраны Леанід Брэжнеў (1906-1982). У канцы 1920-х гг. працаваў землямерам у в. Багданаўка (зараз Талачынскі раён) Аршанскай акругі, навелваў Оршу, Талачын, Шклоў, Друцк, Смальяны, Стараселле. 

8 красавіка 1986 года дзякуючы М. Гарбачова, у час візіту ў Тальяці, лексікон папоўніўся словам «перабудова».

8 красавіка 1991 года камісія Вярхоўнага Совета РСФСР зацвердзіла вяртанне да трыкалёра, які быў адменены ў 1918 годзе, нягледзячы на тое, што яго выкарыстоўвалі калабаранты ў 1941-1945 гг. Не менш за 400000 рускіх служылі у фашыстаў, ад 80000 да 135000 казакоў служылі у Вафен-СС, паліцыі. Вядомы 15 казачы кавалерыйскі корпус СС, некалькі рускіх дывізій СС, брыгады СС “Дружына”, 1-я гвардзейская РВА (уласаўцы) і інш.

8 красавіка 2005 года пахаваны першы Папа Рымскі-славянін Ян Павел ІІ.