Кіроўца аўтамабіля Acura сутыкнуўся з прычэпам, які буксіраваўся трактарам у папутным кірунку – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы Магілёўскага абласнога УУС. Трагедыя адбылася ў 18.50 31 кастрычніка на трасе каля вёскі Зімніца Магілёўскага раёна. 33-гадовы вадзіцель, жыхар вёскі Раманавічы загінуў на месцы. Яго 22-гадовы пасажыр шпіталізаваны з траўмамі.
Tag: ДТП
Не прапусціў хуткую з маячкамі – жорсткая аварыя ў Магілёве
Увечары 29 кастрычніка на вуліцы Астроўскага ў Магілёве адбылося сутыкненне легкавушкі з карэтай хуткай дапамогі каля гіпермаркета “Green” – паведамляе VK-паблік “ДТП и ЧП Могилев”.
Паводле відавочцаў здарэння машына медыкаў рухалася з уключанымі пробліскавымі маячкамі з бульвара Непакораных. Кіроўца сінага легкавіка, аднак, не заўважыў, альбо не адрэагаваў на хуткую. Пра пацярпелых у выніку аварыі афіцыйных паведамленняў пакуль няма.
Пешеход погиб в ДТП в Осиповичском районе
На автодороге Минск-Гомель 35-летний житель Боруйского района, управляя автомобилем Toyota, совершил наезд на жителя районного центра, который пересекал проезжую часть дороги в неположенном месте. В результате ДТП мужчине причинены повреждения не совместимые с жизнью. Пешеход был без фликера.
Пакаталіся – пьяны кіроўца разбіўся сам і разбіў сяброўку пад Глускам
Асведчанне паказала 1,5 праміле ў 57-гадовага вадзіцеля аўтамабіля Honda. Пара ехала па дарозе недалёка ад аграгарадка Катка і вылецела ў кювет. І пьяны шафёр, і яго 50-гадовая пасажырка шпіталізаваныя – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ у Магілёве, калі машына наехала на светлафор
За стырном аўтамабіля Audi знаходзілася 40-гадовая жыхарка абласнога цэнтра. Сама яна не пацярпела, а здарэнне адбылося з-за няўважлівасці жанчыны. 24 кастрычніка ў 22:50 яна рухалася па вуліцы Якубоўскага і здзяйсняла паварот на праспект Міра, але не справілася з кіраваннем – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Грузавік дарожнага прадпрыемства збіў металічную канструкцыю на Слаўгарадскай шашы ў Магілёве, іншы ўехаў у слуп
Моцны туман у горадзе – кіроўцы, будзьце пільныя!
Адразу з серыі ДТЗ пачалася туманная раніца ў Магілёве 13 кастрычніка. МАЗ “Магілёўаблдарбуда” знес на Слаўгарадскай шашы ў горадзе вялізную металічную канструкцыю – паведамляе папулярны вадзіцельскі паблік “ДПС Могилев ГАИ”. Таксама іншы грузавік камунальных службаў сутыкнуўся са слупам на на той жа трасе ў Магілёве.
Пажылую жанчыну ў Магілёве збіў МАЗ і пераехаў, не заўважыўшы
Жанчына сканала на месцы.
Трагедыя здарылася сёння каля 13.00 – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. 34-гадовы кіроўца МАЗа выяжджаў ад прадуктовай крамы на вуліцы Народнага апалчэння. Не заўважыўшы 82-гадовую жанчыну перад аўтамабілем, кіроўца збіў яе і пераехаў. Ад атрыманых ран жанчына сканала на месцы здарэння.
2,5 праміле алкаголю – сталі зразумелымі прычыны жахлівага здарэння ў Бабруйску
Аўтамабіль імчыць на чырвонае святло і ледзьве не тараніць людзей на пешаходным пераходзе. Як бачна па відэа з камеры назірання, пад колы магла трапіць маленькая дзяўчынка – яна, альбо жанчына побач падае пасля кантакту з аўтамабілем. Пасля здарэння аўтамабіль Audi, які здзейсніў наезд, пакінуў месца ДТЗ.
Шакуючае відэа паявілася ў Тэлеграм-канале прэс-службы абласнога УУС. Здарэнне адбылося 8 кастрычніка ў 16.00 на Георгіеўскім праспекце Бабруйска. А неўзабаве сталі вядомыя прычыны неадэкватных паводзін кіроўцы аўтамабіля. У яго крыві было выяўлена 2,5 праміле алкаголю.
Вадзіцелю аўтамабіля Opel, 40-гадоваму бабруйчаніну пагражае буйны штраф і канфіскацыя правоў кіроўцы на пяць год. Яго аўтамабіль размешчаны на штрафстаянцы.
У выніку ДТЗ нязначныя траўмы атрымалі дзве жанчыны, 28 і 37 гадоў.
Жанчыну на пешаходным пераходзе збіла таксі ў Магілёве
58-гадовы кіроўца таксі не прапусціў жанчыну на пераходзе па вуліцы Лепяшынскага, каля Зорнай плошчы – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Жанчына з траўмамі дастаўленая ў лякарню.
Раварыст патрапіў пад машыну ў Бабруйску
Здарэнне адбылося 5 кастрычніка на нерэгуляваным пешаходным пераходзе – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. 52-гадовы веласіпедыст не спешыўся і быў збіты аўтамабілем Citroen. З траўма і ён быў дастаўлены ў шпіталь, але пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дамоў.