Бібліятэкі Магілёва запрашаюць да сябе ўсіх ахвотных у адзіны дзень адкрытых дзвярэй на самыя разнастайныя праекты і цікавосткі.
На сайтах бібліятэк, у іх акаўнтах у сацыяльных сетках і ў саміх бібліятэках горада ўсіх ахвотных і дапытлівых чакаюць прэзентацыі самых разнастайных праектаў, акцый, інтэрактыўных экскурсій, інтэлектуальных гульняў і квэстаў, майстар-класаў і іншых актыўнасцяў.
Згодна з традыцыяй, стартуе СВОП-акцыя “Кніжны фАрт” у акаўнце Instagram #БиблиотекиМогилева, у якой будзе правадзіцца розыгрыш кніжнага бокса (падарункавай скрыні з кнігамі, карыснымі і прыемнымі рэчамі).
У гарадской бібліятэцы імя Карла Маркса адбудзецца канцэпт-прэзентацыя праграмы “Альтэрнатыўная 4K пляцоўка”, якая, як чакаецца, збярэ найбольш актыўную і ініцыятыўную моладзь для імправізацыі “Гэта менавіта я!”
У бібліятэчным філіале № 2 імя Iвана Шамякіна (вул. Якубоўскага, 23) пройдзе інтэрактыўная гульня “Бітва розумаў і вынаходлівасці”. Тут можна будзе таксама наведаць мастацкую тэрыторыю “Моладзевае асяроддзе”.
Літаратурных гурманаў чакае запуск партала “паЧытаем” на сайце CSGPB.By, а для афлайн карыстальнікаў у гарадскіх бібліятэках будзе працаваць інтэрактыўныя тэрыторыі EVENT-чытання “Літаратурны QR-код пашырае гарызонт”.
У бібліятэцы-філіале № 4 імя Міхаіла Лермантава (вул. Народнага апалчэння, 4) урачыста пройдзе адкрыццё міжнароднай кампаніі “Тамбоў і Магілёў чытаюць разам!” Тут можна будзе пазнаёміцца з працай тамбоўскай пісьменніцы Алены Барады.
На YouTube-канале ўстановы “Бібліятэкі Магілёва” адбудзецца прэм’ера плэйліста «Свой сярод сваіх».
Пазнаёміцца з поўнай праграмай адчыненых дзвярэй можна на сайце csgpb.by
Фота з адкрытых крыніц.