Сярэдзіна зімы, а ў Мсціславе толькі запрацаваў каток

Аднак сёлета каток для мсціслаўцаў з’явіўся нават раней, чым у мінулым годзе. Летась каток для жыхароў раённага цэнтра пачаў працаваць з 16 студзеня – пісалі mogilev.media.

Паведамляецца, што лядовая пляцоўка на базе Цэнтра фізвыхавання алімпійскага рэзерва “Алімп” будзе даступная для катанняў у буднія дні з 14.00 да 20.00, у выходныя – з 10.00 да 20.00. Пасля 20.00 каток адкрыты для хакеістаў.

Фота: “Святло Кастрычніка”