Раней паведамлялася пра трох пацярпелых.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла падрабязнасці пра стан пацярпелых у аварыі маршруткі “Магілў-Мінск” у Бярэзінскім раёне. Адна з пацярпелых шпіталізавана ў аддзяленне рэанімацыі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Для правядзення кансіліуму ў Бялыніцкую ЦРБ прыбылі спецыялісты абласнога ўзроўню: хірург, нейрахірург, траўматолаг, судзінкавы хірург. Зараз праводзіцца аперацыя.
Адзін пацярпелы, дастаўлены ў Бярэзінскую бальніцу, у сувязі з цяжкім станам, пераводзіцца ў Мінскую абласную бальніцу. Яшчэ двое – шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ. Адна з пацярпелых у ДТЗ пераводзіцца ў Барысаўскую ЦРБ. Яшчэ адна пацярпелая, у сувязі з неабходнасцю аказання меддапамогі больш высокага ўзроўню, пераводзіцца з Бярэзінскай ЦРБ у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска.
Фота: УУС