прагноз на новы тыдзень

Невялікае пахаладанне, воблачна з дажджамі, днём да +23°С – прагноз на новы тыдзень

На працягу наступнага тыдня ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі  прагназуюць  у асноўным воблачнае з дажджамі, умерана цёплае надвор’е. 

Будуць пераважаць вятры паўночна-заходнія і паўночныя. Сярэднія сутачныя тэмпературы каля +20°С. Удзень да +18  +23°С, начныя тэмпературы ад +10  да +16°С. Працягласць дня змяншаецца па хвіліне, да 16.40 у пятніцу – дзень паменее амаль на паўгадзіны. У канцы працоўнага тыдня сонца ўзыдзе а 4:45, зойдзе а 21:25.

Сінаптычны прагноз на панядзелак, 10 ліпеня. У ноч з нядзелі на панядзелак да +13°С, воблачна, раніцай да +16°С, удзень +20°С, увечары да +15°С. На працягу сутак будзе воблачна, у дзённыя гадзіны дажджы. Вятры на працягу сутак паўночныя і паўночна-заходнія, хуткасць да 3-7 м/с. Месяц убывае. Геамагнітнае поле неўстойлівае.

У аўторак, 11 ліпеня, уноч і ў другой палове дня дажджы не прагназуюцца, але іх высокая верагоднасць уранні. Будуць панаваць паўночныя і паўночна-заходнія вятры, хуткасць да 2-4 м/с. Уноч каля +10°С, уранні каля +14°С, днём тэмпература падрасце толькі да рыскі +18°С. Да вечара слупок тэрмометра апусціцца да +15°С. Месяц убывае. Геамагнітнае поле неўстойлівае.

У сярэдзіне рабочага тыдня, 12 ліпеня, прагназуецца пераважна воблачнае без ападкаў надвор’е, вечарам – ясна. Начныя і ранішнія тэмпературы да +10 +16°С, у другой палове дня да +22°С, увечары да +18°С. На працягу сутак прагназуецца панаванне паўночна-заходніх і заходніх вятроў хуткасцю 3-4 м/с. Месяц убывае. Геамагнітнае поле неўстойлівае.

У чацвер, 13 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з дажджамі надвор’е на працягу сутак. Вецер заходні і паўночна-заходні хуткасцю 2-4 м/с. Ноччу і ўранні да +13°С, у абед і на працягу другой паловы дня +23°С. Месяц убывае.

У апошні дзень працоўнага тыдня, 14 ліпеня, па папярэдняму прагнозу будзем чакаць у першай полове дня воблачнае, у другой палове – даждлівае надвор’е, з панаваннем паўночна-заходніх вятроў хуткасцю да 3-4 м/с. Уноч і ў ранішнія гадзіны да +16°С, удзень і ўвечары да +22°С. Месяц убывае.

Фота з адкрытых крыніц