На мяжы з Расіяй затрымалі 40 тон польскіх груш

Магілёўскія мытнікі затрымалі ў Горацкім раёне, на трасе Р-15 дзве грузавыя аўтамашыны з 40 тонамі польскіх груш – паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага Мытнага камітэта. Уся прадукцыя, як і аўтамабілі, належылі магілёўскаму прыватнаму прадпрымальніку, аднак на тавар у кіроўцаў машын не аказалася ніякай дакументацыі. Па маркіроўцы каробак мытнікі ўстанавілі, што грушы маюць польскае паходжанне. Яны накіроўваліся ў Расійскую Федэрацыю, а агульны кошт грузу складае каля 350 000 рублёў. Цяпер уласніку пагражае штраф у памеры палавіны кошту “прадмета правапарушэння” – а гэта не толькі грушы, але і аўтамабілі, якімі іх транспартавалі.

Фота: Мытны камітэт