Да жанчыны пад Мсціславам прыблудзіўся расіянін яго дэпартавалі з Беларусі

Да жанчыны пад Мсціславам прыблудзіўся расіянін, яго дэпартавалі з Беларусі

Жыхарка аграгарадка Мазалава Мсціслаўскага раёна паведаміла ў мясцовы аддзел міліцыі аб тым, што да яе “прыблудзіўся” мужчына і не хоча сыходзіць.

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, прыблудзіўшымся мужчынай аказаўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі з горада Новасібірска. Мужчына быў дэпартаваны, бо незаконна знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. Больш за тое, на яго складзены адміністратыўны пратакол. Цяпер яму пагражае штраф у памеры да васьмі базавых велічыняў – паведамляе пра здарэнне мсціслаўская раённая газета “Святло кастрычніка”.

Фота ілюстратыўнае