Днём 26 ліпеня пажар адбыўся ў дзевяціпавярховіку па вуліцы 30 год Перамогі ў Магілёве. На момант узгарання ў кватэры знаходзіліся пенсіянерка 1938 года нараджэння і яе 14-гадовы ўнук.
Пра пажар ратавальнікам заявілі суседзі – яны пабачылі дым каля дзвярэй кватэры на трэцім паверсе. Унук змог эвакуявацца самастойна. Пенсіянерку знайшлі і вынеслі на свежае паветра работнікі МНС – паведамляе прэс-служба. Яна шпіталізаваная з атручэннем.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне ад зарадкі мабільнага тэлефона.
Фота: МНС