Трагедыя адбылася ў вёсцы Нераж Быхаўскага раёна. Паваліўся дах і частка сцяны будынка кацельні. Работнікі МНС знайшлі і дасталі з-пад завалаў чалавека. Медыкі канстатавалі яго смерць. Загінулым аказаўся машыніст кацельні 1972 г.н. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў экстранную службу МНС у 10:42.
Уласнікам кацельні з’яўляецца Быхаўскі жылкамгас. Прычыны абрушэння ўстанаўліваюцца.