ў новым корпусе магілёўскай бальніцы ледзь не паляцела дарагое абсталяванне

З-за бракаванай сантэхнікі ў новым корпусе магілёўскай бальніцы ледзь не паляцела дарагое абсталяванне

Толькі па выпадковасці новае і дарагое абсталяванне не пацярпела – адзначылі ў пракуратуры.

Пракуратура Магілёўскай вобласці падчас наглядных мерапрыемстваў устанавіла, што ў новым корпусе адной з бальніц Магілёва ў працэсе эксплуатацыі з-за заводскага браку масава пачало выходзіць са строю сантэхнічнае абсталяванне. У выніку замены патрабавалі 647 вадаправодных кранаў-змяшальнікаў.

З-за ўстаноўкі няякаснага абсталявання адбылося затапленне памяшканняў бальніцы, а таксама менавіта з гэтай прычыны чатыры дні на апараце магнітнай рэзананснай тэрапіі, які размяшчаўся ў будынку новага корпуса бальніцы, не абследаваліся хворыя. Толькі па выпадковасці новае і дарагое абсталяванне не пацярпела.

Адзначаецца, што адміністрацыя бальніцы неаднаразова накіроўвала ў адрас кіраўніцтва будаўнічай кампаніі прэтэнзіі, аднак меры па замене змяшальнікаў імі не былі прыняты. Пасля прадпісання пракуратуры ўсё сантэхнічнае абсталяванне заменена – піша mycity.by. 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц