Падчас пошукавых работ у Калужскай вобласці Расіі былі знойдзеныя астанкі савецкага салдата, які загінуў у 1942 годзе. Па медальёне ўдалося ўстанавіць, што ён быў родам з вёскі Стрыкілі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Яго імя – Елісей Андрэевіч Макараў, загінуў ён 26 лютага 1942 года ў вёсцы Крапіўка пад Калугай. Цяпер пошукавікі звярнуліся да яго магчымых родных у Беларусі, каб перадаць ім на перапахаванне парэшткі салдата піша “Горацкі веснік”.
