У Магілёве затрымалі педафіла – вядома пра чатыры яго ахвяры

35-гадовы жыхар Магілёўскага раёна быў затрыманы за сэксуальны гвалт над непаўналетняй дзяўчынкай.

Як паведамляе прэс-служба УУС, летам мінулага года мужчына завабіў 9-гадовую дзяўчынку ў пад’езд, паабяцаўшы яе пачаставаць, і здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Усяго вядома пра чатырох ахвяр педафіла. Гэта дзеці ад 8 да 12 гадоў. Акрамя таго, мужчына рабіў парнаграфічныя матэрыялы з выявамі дзяцей. Цяпер яму пагражае да 15 гадоў.

Фота: УУС, скрыншот