Сярод зорак на мерапрыемстве была дыскваліфікаваная за допінг Аксана Мянькова.
Ранішняя гімнастыка, якую арганізатары заяўлялі як «народную», прайшла 23 чэрвеня ў 10.00 на Плошчы Зорак у Магілёве. Большасць яе ўдзельнікаў былі студэнтамі, школьнікамі і нават дашкольнікамі, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці».
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 чалавек.
Сярод VIP-персон на зарадку былі запрошаныя прызёрка еўрапейскіх чэмпіянатаў па каратэ Марыя Фурсава і лёгкаатлетка Аксана Мянькова. Апошнюю пазіцыянавалі як алімпійскую чэмпіёнку, хоць яна была пазбаўленая залатога медаля гульняў у Пекіне 2008 года і дыскваліфікаваная за допінг – прычым не толькі за пекінскія гульні, але і за наступныя, у Лондане 2012 года.