Самы салодкі рэгіянальны фестываль пройдзе ў гэтую пятніцу ў Чэрыкаве. Тут адсвяткуюць “Дзень варэння”.
Варэнне з кабачкоў, перцаў, бархатцаў і нават з бульбы – такімі незвычайнымі слодычамі могуць пачаставаць на традыцыйным рэгіянальным свяце “Дзень варэння” ў Чэрыкаве. Сёлета свята пройдзе 16 жніўня на пляцоўцы каля раённага Дома культуры.
Звычайна на свяце можна прадэгуставаць самыя разнастайныя разнавіднасці слодычаў, а самыя незвычайныя віды варэння будуць прадстаўлены на пляцоўцы “Салодкае лета ў банцы”. Будзе таксама адбывацца выстава-продаж “Садавінова-ягадны кірмаш”.
Фота: “СБ – Беларусь сёння”, архіў.