У Быхаўскім раёне крыху паваявалі. За гульнямі дарослых назіралі дзеці (фота)

У лесе непадалёк ад вёскі Барсукі на загад кіраўніцтва раёну стварылі памятны комплекс «Партызанскі лагер Барсукі».

На яго агледзіны прывялі дзяцей. Яны назіралі, як дарослыя дзядзькі дужаюцца, дэманструючы зухаватасць у бойцы з ворагам. Параненым аказвалася дапамога на месцы.

У тутэйшых мясцінах у Другую сусветную вайну дзейнічалі партызанскія атрады. Выдавалася газета.

Па вайне на месцах дыслакацыі партызанаў паставілі памятныя знакі. Паводле мясцовых жыхароў наведваліся тыя мясціны зрэдку. Згадалі пра іх цяпер.

«Цяпер у Год гістарычнай памяці, кіраўніцтва раёну прыняла рашэнне надаць гэтаму комплексу асаблівую ўвагу», піша газета «СБ. Беларусь сегодня».

фота: sb.by