У Бабруйску знайшлі 13 шчанюкоў у мяшку, а іх маці – прывязанай да дрэва

Трынаццаць жывых шчанят знайшлі валанцёры ў Бабруйску. Усе яны былі змешчаныя ў будаўнічы пакет. Побач з месцам знаходкі была і іх маці – яна была прывязаная да дрэва. Мабыць, жывадзёры хацелі, каб сабачка назірала, як паміраюць яе дзеці – каментуе знаходку Mogilev.online. 

У роліку, які размясцілі бабруйскія валанцёры ў закрытай групе, гаворыцца, што яшчэ адну падобную знаходку выявілі позна вечарам на вуліцы Кірава, каля дома №72 дзве мясцовыя жыхаркі. Дзяўчыны, якія ўдзельнічаюць у запісе, гавораць пра двух жывых шчанятаў і яшчэ двух мёртвых, што засталіся ляжаць на дарожцы.