Так халодна ў гэты дзень у траўні ў Бабруйску не было яшчэ ніколі за гісторыю назіранняў

Як і заяўляў Белгідрамет, абвяшчаючы штармавое папярэджанне на ноч і раніцу 6 траўня, сёння ў Беларусі назіралася небяспечная метэаралагічная з’ява замаразкі да -1 -5°С. Верхняй рысы гэтага прагноза нідзе ў Беларусі дасягнута сёння не было, але ў Бабруйску быў абноўлены абсалютны месячны рэкорд мінімальнай тэмпературы. Так халодна тут у траўні не было яшчэ ніколі, а назіранні на бабруйскай метэастанцыі вядуцца з 1901 года, піша тэлеграм-канал @nadvorie. Сёння тут было зарэгістравана -4,3°С. Папярэдні рэкорд месяца ў -4°С быў зарэгістраваны таксама 6 траўня ў Бабруйску ў 1999 годзе.

надвор'е

Фота ілюстрацыйнае.