А таксама – на электрыка і спецыяліста сувязі. Запрашаюць юнакоў не маладзейшых за 17 гадоў.
Ім прапануецца атрымаць спецыяльнасць вадзіцеля катэгорыі “С” за 4 месяцы. Таксама магчыма перападрыхтоўка з “В” на “С” за паўтара месяцы. Акрамя гэтага, прапануецца бясплатна прайсці навучанне на спецыяльнасць электрык асвятляльных прыбораў за 4 месяцы і на спецыяліста сувязі за два.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў паведамленні “Магілёўскіх ведамасцяў” пра бясплатныя курсы нідзе не гаворыцца пра далейшую неабходнасць юнака пайсці на тэрміновую службу ў войска.
Між тым, як паведамілі Магілёў.media ў ваенным камісарыяце Магілёва і Магілёўскага раёна, навучальныя курсы праводзяцца на базе ДТСААФ, а пасля іх малады чалавек адразу накіроўваецца ў войска.