27 снежня, з 10.00 да 13.00 у рытуальным цэнтры па Першамайскай, 99 будзе праходзіць развітанне з журналістам, пісьменнікам і навукоўцам Віталём Еўмяньковым.
Пасля развітання ён будзе пахаваны на вясковых могілках у Косцінцы Магілёўскага раёна.
27 снежня, з 10.00 да 13.00 у рытуальным цэнтры па Першамайскай, 99 будзе праходзіць развітанне з журналістам, пісьменнікам і навукоўцам Віталём Еўмяньковым.
Пасля развітання ён будзе пахаваны на вясковых могілках у Косцінцы Магілёўскага раёна.
Арганізм чулага, неардынарнага, вельмі добрага чалавека не вытрымаў выпрабаванняў лёсу апошніх гадоў. Стрэс пасля звальнення з універсітэта імя Куляшова, цяжкая хвароба памножаная на кавідную інфекцыю (або грып) прывялі да маркотнага фіналу.
Нарадзіўся Віталь 5 чэрвеня 1976 года ў Магілёве. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”. Надалей ён вучыўся ў аспірантуры па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”, “Літаратура народаў краін замежжа (польская літаратура)”. Ягоныя навуковыя інтарэсы – славянскія літаратуры (польская, украінская, беларуская).
Віталь Іванавіч быў кандыдатам філалагічных навук, доўгія гады працаваў дацэнтам кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова.
Як педагог, Віталь найперш займаўся навучаннем магілёўскіх журналістаў. вучыў іх праектным метадам, даючыся раскрыцца іх індывідуальнасці. Выдаў дзясяткі метадычных дапаможнікаў для сваіх гадаванцаў. Да сваіх студэнтаў ён адносіўся не проста як да студэнтаў, а як да сваіх дзетак. Увогуле праца была ягоным другім домам. Ён літаральна бесперапынна працаваў з імі.
Менавіта падтрымка студэнтаў у 2020 годзе, у тым ліку ў вершаванай форме, рэзка пагоршыла яго адносіны з кіраўніцтвам універсітэта, зламала прафесійную кар’еру і прывяла да звальнення ў наступным годзе. Для спадара Еўмянькова гэта стала надзвычай моцным псіхалагічным ударам. Ен нібыта згубіў матывацыю да жыцця.
Выратавала яго літаратура. Ён стаў нашмат болей пісаць… На жаль, бальшасць твораў так і засталіся незавершанымі і неапублікаванымі. Таму Віталь пакінуў нам не такую вялікую па аб’ёме, але вельмі нацыянальна арыентаваную і пранікнёную, напісаную на нерве літаратурную спадчыну.
Найбольш значным раманам напісаным у 2008 годзе сталі “Успаміны Ваяводы або Пялёсткі белай ружы. Шляхецкая гавэнда.” У кнізе адлюстраваны падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай. Аўтар асэнсоўвае шляхецкую гісторыю, пададзеную Адамам Міцкевічам у паэме «Пан Тадэвуш», нібыта запрашае чытача ў эпоху рыцараў-сарматаў, якія жылі і паміралі ў імя Айчыны, Веры і Кахання.