21 верасня ў палацы ў Жылічах прайшоў другі «Вераснеўскі фэст». Падзея сабрала каля 300 танцораў з розных гарадоў Беларусі. У праграме былі бальныя танцы ў палацавых залах, канцэрты і майстар-класы па танцах, а таксама кірмаш, катанне на конях і дзіцячыя забавы ў парку. Падзея скончылася гала-канцэртам з удзелам салістаў Мінскага опернага тэатра.
Першы “Вераснёўскі фэст” прайшоў у палацы Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёна адразу пасля рэканструкцыі ў мінулым, 2023 годзе – пісалі mogilev.media. Падчас леташняга святкавання заяўлялася, што фэст стане традыцыйным, і кожны год будзе праводзіцца ў апошнюю суботу верасня. Гэтае абяцанне, аднак, было парушанае адразу – сёлета “Вераснёўскі фэст” пройдзе ў перадапошнюю суботу месяца.
Вашай увазе праграма фестываля:
Звярніце ўвагу, што ад того, якую праграму ў якой зоне абярэ наведвальнік, залежыць уваходная плата.
Першы маштабны фестываль “Вераснёўскі фэст” прайшоў у адрэстаўраваным і толькі што адкрытым Жыліцкім палацы Булгакаў у Кіраўскім раёне 23 верасня.
Мерапрыемства праходзіла ў гонар 200-годдзя будаўніцтва палаца і арганізоўвалася як сур’ёзная заяўка на вялікае рэгіянальнае свята, якое будзе развівацца і з часам прэтэндаваць на наведвальнікаў з усёй Беларусі.
Адкрыццё свята не абышлося без панурага афіцыёза з уручэннем дыпломаў і вось такімі вось тварамі ў глядацкай зале.
Таксама, як і на шматлікіх падобных мерапрыемствах у Магілёўскай вобласці, тут сабралі тэматычныя экспазіцыі ўстановаў культуры з усіх раёнаў і абласнога цэнтра – вось студыя “Чараўніцы” магілёўскага ГДК.
Вось інтэрактыўная зона ад “Музея гісторыі Магілёва”.
У самім палацы і ў яго ўнутраным дворыку адбываліся майстар-класы па бальных танцах. Вечаровую праграму забяспечвалі зоркі беларускай эстрады.
Больш фотаздымкаў з “Вераснёўскага фэта” глядзіце ў нашай падборцы.