Дождж, вецер і +10°С – у Магілёве зладзілі велапарад

“Дождж у твар” – дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі велапрабега, арганізаванага 1 траўня Магілёўскім гарвыканкамам.

Аддзел спорта і турызма Магілёўскага гарвыканкама арганізаваў 1 траўня 2025 года адкрыццё веласезону. Сёння тут прайшоў гарадскі велапрабег, прымеркаваны да 80-годдзя перамогі ў Другой Сусветнай вайне. Варта адзначыць, што з традыцыйнага гарадскога велапарада са свабоднай атмасферай і з максімумам пазітыўных эмоцый, сёлета стварылі ідэалагічнае мерапрыемства, на якім цярпець і пакутваць стала нормай. “Дождж у твар” – усхвалявана расказвае пра свой першы ўдзел у велапрабегу магілёўская блогерка Караліна Шацкая. “Погода жесть” – каментуе падзею адзін з удзельнікаў.

Адзначым, што ўчора на 1 траўня быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. На здымках з адкрыцця веласезона можна пабачыць, што многія удзельнікі прыйшлі апранутымі ў зімовую вопратку.

Надвор’е ў Магілёве сёння – дождж, моцны парывісты вецер і +8 +10°С.

Фота з адкрытых крыніц.