Гэты дзень у гісторыі: 20 мая

20 мая –  Сусветны дзень метралогіі (World Metrology Day). У гонар падпісання 20 мая 1875 года ў Парыжы, на міжнароднай дыпламатычнай канферэнцыі знакамітай “Мятрычнай Канвенцыі”.

20 мая – Сусветны дзень пчол (World Bee Day).

20 мая – Дзень нараджэння джынсаў. Першая пара джынсавых штаноў была выпушчана ў Амерыцы Леві Страўсам 20 мая 1850 годзе і прададзена па цане 1,46 даляр.

20 мая –  Сусветны дзень лекара-траўматолага (World Traumatologist Day).

20 мая –  Свята цудоўнай з’явы на небе Крыжа Гасподняга ў Іерусаліме.

20 мая – Свята Жыровіцкай іконы Божай Маці.

20 мая – Еўрапейскі дзень мора (European Maritime Day).

20 мая –   Міжнародны дзень клінічных даследаванняў (International Clinical Trials Day).

20 мая – Сусветны дзень аўтаімуннага артрыту (World Autoimmune Arthritis Day).

20 мая 1498 года партугальскі мараплавец Васка да Гама першым з еўрапейцаў высадзіўся ў Індыі.

20 мая 1506 года памёр адкрывальнік Амерыкі Хрыстафор Калумб.

20 мая 1561 года кароль і Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Аўгуст дараваў Магілёву малое Магдэбургскае права.

20 мая 1570 года ў Антвэрпэне ў выдавецтве Крыстафа Плантэна быў надрукаваны першы ў свеце геаграфічны атлас Артэлія, які складаецца з 53-х карт вялікага фармату з тлумачальнымі тэкстамі.

20 мая 1755 года прывілеем караля Аўгуста III на магілёўскую праваслаўную кафедру зацверджаны рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі Георгі Каніскі.

20 мая 1905 года адбылася дэманстрацыя салідарнасці рабочых з палітвязнямі магілёўскай турмы.

20 мая 1914 года ў Бабруйску нарадзіўся Майсей Плоткін, эканом–географ, падарожнік, даследчык Поўначы, прафесар, у 1949-1950 гг. загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.

20 мая 1918 года ад чыгуначнай станцыі Орша-Таварная на Магілёў прайшло 5 цягнікоў германскіх войск, якія выгрузіліся на поўначы горада разам з 2 эскадронамі конніцы. 

20 мая 1918 года памёр Карусь Каганец (Кастравіцкі, 1868-1918), беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак, палітык, родзіч вядомага францускага паэта Гіёма Апалінэра (Кастравіцкага).

20 мая 1923 года нарадзіўся Васіль Ракашэвіч (1923-1984), удзельнік антысавецкага падполля.

20 мая 1942 года Указам Прэзідыума ВС СССР заснаваны Ордэн Айчыннай вайны I і II ступені – першая ўзнагарода, якая з’явілася ў гады Вялікай Айчыннай вайны,  першы савецкі ордэн са ступенямі.

20 мая 1954 года пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё “Вызваленне” (беларуская служба Радыё Свабода). 

20 мая 1962 года нарадзіўся Аляксандар Дзядзюшка (1962-2007), беларускі і расейскі акцёр.

20 мая 1969 года нарадзіўся Валеры Дзідзюля, беларускі гітарыст і кампазытар.

20 мая 1982 года ў Магілёве нарадзілася Натальля Падольская. 

20 мая 1983 года выйшлі дзве першыя публікацыі аб вірусе імунадэфіцыту чалавека Роберта Гало і Люка Мантанье.

20 мая  1991 года  ў СССР прыняты закон аб парадку ўезду і выезду савецкіх грамадзян за мяжу. Зняцце абмежаванняў з замежных паездак.

20 мая 1994 года ў Жыровічах адсвяткавалі 500-я ўгодкі з’ўлення цудоўнага абраза Маці Божай.

20 мая 2011 года парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю пра прызнанне генацыду чаркескага народу Расіяй падчас вайны 1763-1864 гг.

20 мая 2014 года набыў моц Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

 

Гэты дзень у гісторыі: 19 мая

19 мая 1051 года кароль Францыі Генрых І ажаніўся са сваёй трэцяй жонкай Ганнай Кіеўскай, унучкай полацкай княжны Рагнеды Рагволодаўны (960-1000).

19 мая 1125 года памёр Вялікі князь Кіеўскі Уладзімір Манамах (1053-1125), унук полацкай княжны Рагнеды Рагволодаўны (960-1000).

19 мая 1782 года нарадзіўся  Іван Паскевіч (1782-1856), рускі палкаводзец, дзяржаўны дзеяч, душыцель горцаў, паўстанняў у Польшчы і Беларусі 1831, у Венгрыі 1849. З 1834 г. уладальнік гомельскага палаца Магілёўскай губерні. У 1917 г. канфіскаваны і калекцыі сталі асновай для краязнаўчага музея (1919).

19 мая 1802 года Наполеон зацвердзіў найвышэйшую ўзнагароду Францыі –  орден Ганаровага легіёна. Сярод беларусаў, якія ўдастоены ордэна: міністр абороны БНР генерал Кіпрыян Кандратовіч, начальнік Генштабу СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны генерал Аляксей Антонаў, Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў.

19 мая 1890 года ў Дрысенскім павеце (зараз Верхнядзвінскі раён) нарадзіўся Данат Макіёнак (1890-1941), ас авіяцыі Першай Сусветнай вайны, георгіеўскі кавалер, стваральнік польскіх ВПС. Загінуў у Асвенцыме.

19 мая (1 чэрвеня) 1906 года пачала выдавацца губернская газета “Могілевскій вестнік”. Выдавалася  да 15 (28) красавіка 1917 года.

19 траўня 1910 гады Зямля “сутыкнулася” з хвастом каметы Галлея. Аднак нават самыя адчувальныя прыборы не зафіксавалі ніякіх незвычайных з’яваў у атмасферы Зямлі, якія можна было б адназначна звязаць з гэтай падзеяй. Так што хваля страху, якая пракацілася па шматлікіх краінах не мела пад сабой ніякай глебы.

19 мая 1922 года ў Савецкай Расіі ўтворана піянерская арганізацыя.

19 мая 1944 года ў Мінску заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы.

19 мая 1969 года памёр Георгі Пех (1897-1969), беларускі краязнавец, археолаг, заснавальнік Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея, калекцыянер і мастак. Прымаў удзел у археалагічных раскопках Ваўкавыска, Мінска, Слоніма, Турыйска.

19 мая 1987 года закрыліся Дні культуры (12-19.05) Торуньскага ваяводства ў Магілёве.

19 мая 1989 года ў Маскве распачаўся першы конкурс “Міс СССР” (19-21 мая). На другім конкурсе, 1990 год, перамагла прадстаўніца Беларусі студэнтка Віцебскага тэхналагічнага інстытута Марыя Кежа. На апошнім, трэцім конкурсе ў 1991 г., тытул “Міс фота СССР” атрымала Ліка Ялінская (Агурбаш).

19 мая 2000 года ў МДУ імя А. Куляшова, Інстытуце Удасканалення настаўнікаў, абласной бібліятэцы імя У. Леніна адбыліся прэзентацыі кнігі “Прафесары і выкладчыкі геаграфачнага факультэта МДПІ імя А. Куляшова”.

19 мая 2014 года падпісана пагадненне аб партнерскіх сувязях паміж Магілёвам і амерыканскім Хьюстанам.

19 мая 2016 года ў Касцюковічах каля будынка РАУС устаноўлены знак у памяць пра загінулых пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўнікаў міліцыі.

19 мая 2018 года ў Магілёве на стадыёне “Спартак” (на 7350 гледачоў) упершыню прайшоў фінал Кубку Беларусі па футболу. Сустрэліся БАТЭ і “Дынама-Брэст”, выйгралі дынамаўцы, 3:2.

19 мая 2018 года ў Крычаве адкрыты памятны знак да 100-годдзя ўтварэння памежных войск.

 

Гэты дзень у гісторыі: 18 мая

18 мая  –  Міжнародны дзень музеяў. Ноч музеяў. У гэты дзень музеі ва ўсім свеце адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых, цалкам бясплатна і з радасцю паказваючы свае выставачныя залы, новыя экспанаты, расказваюць, адукоўваюць. Да свята прымеркаваны адкрыцці новых выставак, фестываляў, у музеях арганізуюцца тэматычныя лекцыі, экскурсіі, навуковыя чытанні, спецыяльныя заняткі з дзецьмі, праходзяць музейна-тэатральныя паказы.

Міжнародны дзень музеяў святкуецца з 1977 г. Акрамя гэтага, праводзіцца і  Ноч музеяў па ініцыятыве французскіх музейшчыкаў.

18 мая – Дзень памяці ахвяр дэпартацыі народаў Крыма.

18 мая – Сусветны дзень скандынаўскай хады.

18 мая – Сусветны дзень вакцыны супраць СНІДу.

 18 мая 1792 года войскі Расіі ўварваліся на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з мэтаю скасавання Канстытуцыі 3 мая.

18 мая 1868 года нарадзіўся Мікалай ІІ (1868-1918), расійскі імпэратар, палкоўнік, адмірала брытанскага флота і фэльдмаршал брытанскай арміі, сьвяты ў РПЦ. У 1915-1917 гг. жыў у Магілёве пры Стаўцы.

18 мая 1888 года нарадзілася беларуска Ганна Барысевіч (1888-2007), адна з сусветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень. Праз спазненне не была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы чалавек у свеце.

18 мая 1906 года ў Пецярбургу заснавана беларуская выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша аконца” (1906-1914), якая выдала 38 кніг агульным накладам больш за 100 тыс. асобнікаў.

18 мая 1910 года памерла Эліза Ажэшка (1841-1910), пісьменніца, грамадзкая дзеячка, педагог.

18 мая 1912 года ў Мінску створана Таварыства краязнаўства, этнаграфіі і археалогіі.

18 мая 1918 года ў Магілёўскай газеце “Праца” надрукаваны матэрыялы па абмеркаванню ў гарадской думе пытання аб падпарадкаванню Радзе БНР.

18 мая 1920 года нарадзіўся рымскі папа Ян Павал II (Караль Вайтыла, 1920-2005), першы пантыфік-славянін і першы папа, які не паходзіў з Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў. Святы. Меў вялікую цікавасць да Беларусі, стварыў паўнавартасную каталіцкую структуру ў Беларусі. У Магілёве на тэрыторыі касцёла Небаўзяцця Панны Марыі і Св. Станіслава адкрыты помнік.

18 мая 1924 года ў Вільні пачала выдавацца газета “Сын беларуса”, 3 разы на тыдзень. Зачынена польскімі ўладамі 19 верасня 1924 г.

18 мая 1940 года нарадзіўся Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык літаратуры, перакладнчык, доктар гуманітарных навук, прафэсар, грамадзкі дзеяч Польшчы, прэзідэнт Беларускага Літаратурнага Таварыства «Белавежа»

18 мая 1942 года ў акупіраваным Мінску выйшаў 1-ы нумар падпольнай газеты “Звязда”. Выдавалася да верасня 1942 г.

18 мая 1944 года па загаду Сталіна савецкія карнікі распачалі дэпартацыю крымскіх татараў (18-20 мая) у раёны Сярэдняй Азіі, Прыўралля і Верхняга Паволжа. Усяго было выселена 194 тысячы чалавек. Толькі ў 1967 г. прыняты ўказ аб рэабілітацыі крымскіх татараў. Указ быў апублікаваны толькі ва Узбекістане. Права на вяртанне на Радзіму тады крымскім татарам дадзена не было.

18 мая 1972 года нарадзіўся Аляксандр Кулінковіч (1972-2018), беларускі рок-музыка, лідар гурта Neuro Dubel.

18 мая 1977 года памёр Андрэй Блажэвіч (1895-1977), беларускі актор, вядучы актор трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру.  Бываў на гастролях у Магілёве. У 1937 рэпрэсаваны.

18 мая 1982 года  адкрыўся XIX з’езд УЛКСМ (усяго 22 з’езды). Перад дэлегатамі і гасцямі з’езда выступіў Л. Брэжнеў. У Справаздачным дакладзе першы сакратар ЦК Барыс Пастухоў згадаў імя Брэжнева 38 разоў.

18 мая 1995 года памёр ураджэнец в. Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна Іван Балыка (1937-1995), генерал-маёр.

 

Гэты дзень у гісторыі: 17 мая

17 мая – Дзень нараджэння Інтэрнэту (Дзень зацвярджэння стандарту World Wide Web).

17 мая – Міжнародны дзень дыназаўраў (International Dinosaur Day).

17 мая – Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй (International Day Against Homophobia, Transphobia and Biphobia).

17 мая – Сусветны дзень барацьбы з артэрыяльнай гіпертаніяй (World Hypertension Day).

17 мая – Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства.

17 мая – Міжнародны дзень тэлекамунікацый (World Telecommunication and Information Society Day).

17 мая – Міжнародны дзень дзіцячага тэлефона даверу (International Child Helpline Day).

17 мая – Сусветны дзень дасведчанасці аб нейрафібраматозе (World Neurofibromatosis Awareness Day).

17 мая 1557 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбургскае права.

17 мая 1838 года ўраджэнец Беларусі  Ігнат Дамейка (1802-1889), філамат, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., беларуска-польска-чылійскі навуковец, рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі прыбыў у Чылі.

17 мая 1845 года нарадзіўся Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910), беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, сябра геаграфічнага таварыства, паплечнік па даследаваннях ураджэнца Магілёва Паўла Шэйна (1826-1900). У Віцебску ў гонар вучонага ўсталявана мемарыяльная шыльда.

17 мая 1861 года ў лонданскім Кінгз-каледж упершыню публічна прадэманстраваны каляровы фотаздымак па метаду шатландскага фізіка Дж. Максвэла.

17 мая 1867 года ў Расійскай імперыі з’яўляецца земская пошта са сваімі паштовымі маркамі. Скасавана ў 1918 годзе.

17 мая 1934 года савецкія карнікі расстралялі Алеся Салагуба (1906-1934), беларускага паэта, публіцыста.

17мая 1934 года ў засценках НКУС загінуў Міхал  Кахановіч (1882-1934), палітычны дзеяч, педагог, рэдактар, публіцыст. Жыў у Магілёве ў 1915-1918 гг., працаваў выкладчыкам у рэальным вучылішчы, член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Магілёўскага беларускага камітэта, рэдактар газеты “Могилевский вестник” (1917). Праўнукі і прапраўнукі М. Кахановіча жывуць у Магілёве.

17 мая 1950 года ў Беларусі нарадзілася Валерыя Навадворская (1950,-2014), расійскі палітычны дзеяч, дысідэнт, журналіст, заснавальнік і старшыня ультра-лібэральнай партыі “Дэмакратычны звяз».

17 мая 1952 года нарадзіўся Анатоль Красоўскі (1952-1999), беларускі бізнесмэн, грамадска-палітычны дзеяч, 16 верасьня 1999 г. разам з Віктарам Ганчаром быў выкрадзены пры нявысветленых абставінах.

17 мая 1960 года ў Мінску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музей Янкі Купалы.

17 мая 1970 года нарадзілася Анжалі́ка Агурбаш (Ялінская), спявачка, акторка, мадэль, прадстаўніца Беларусі на “Эўрабачанне-2005”.

17 мая 1995 года створана Ваенная акадэмія Беларусі.

17 мая 1999 года накіраваўся ў Другое адзіночнае кругасветнае марское падарожжа ўраджэнец Беларусі Яўген Гвоздзеў (1934–2008), кругасветны падарожнік, мораплавацель ў адзіночку на яхтах у 1992, 1999–2003, 2008 гг. Другая кругасветкаа цягнулася з 17 мая 1999 по 9 жніўня 2003 г. на самаробнай яхце са шкловалакна даўжынёй 3,7 м.

17 мая 2000 года Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут пераўтвораны ў дзяржаўны тэхнічны (з 2002 г. — Беларуска-Расійскі) ўніверсітэт.

17 мая 2019 года ў Асіповічах адкрылася вытворчасць цеплаізаляцыйных матэрыялаў з экструзійнага пенаполістырола на пляцоўцы ЗТАА “Дахавы завод “Тэхнаніколь”.

 

 

Гэты дзень у гісторыі: 16 мая

16 мая ў Каталіцкай Царкве — Успамін святога Андрэя Баболі, святара і мучаніка. Св. Андрэй Баболя — апякун Пінскай дыяцэзіі. Дзень пілігрымак у касцёл Св. Баболі ў Полацку.

16 мая – Дзень памяці ахвяраў вайны 1654-1667 гадоў. У выніку руска-польскай вайны, у параўнанні з 1648 г., насельніцтва краіны паменшыла ўдвая. Нараджэнне на Магілёўшчыне і Смаленшчыне партызанскага руху супраць захопнікаў – рух “шышэй”.

16 мая 1657 года ў беларускім Янаве Палескім (зараз Іванава) пасля працяглых катаванняў, зняцця скуры, казакі забілі каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю (1591-1657), “Апостала Палесся”, “Пінскага апостала”. Казакі палкоўніка Антона Здановіча вынішчылі гараджан-каталікоў і габрэяў. 16 траўня 2002 святы Андрэй Баболя абвешчаны патронам Польшчы. Ён таксама ёсць патронам Пінскай дыяцэзіі. У Полацку з 1997 г. працуе касцёл Св. Андрэя Баболі.

16 траўня 1674 годзе абраны каралём і вялікім князем ВКЛ Ян III Сабескі (1629-1696), удзельнічаў у войнах супраць Масковіі, казакоў Хмяльніцкага, шведаў у Паўночнай вайне 1655-1660, Асманскай імперыі, перамог турак і татар пад Хоцімам (1673), выратаваў Еўропу ад турак разбіўшы іх пад Венай (1683). Мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.

16 мая 1686 года — складанне “Вечнага міру” паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

16 мая 1762 года ў Беларусі нарадзіўся Юзаф Копаць (1762–1827), удзельнік паўстання 1794 г., генерал, падарожнік, даследчык Камчаткі, мемуарыст, аўтар «Дзённіка падарожжа ўздоўж усёй Азіі па сушы да порта Ахоцк, акіянам праз Курыльскія астравы да Ніжнекамчацка…» (1817). Кніга, як навукова–этнаграфічная каштоўнасць, некалькі разоў перавыдавалася (Берлін, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), перакладзена на французскую і рускую мовы.

16 мая 1889 года ўпершыню апублікавана паэма “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына (1834-1903) у газеце “Минскій листок”.

16 мая 1929 года ў ЗША адбылася  першая цырымонія ўручэньня прэміі Амэрыканскае кінаакадэміі “О́скар” заснаваная ўраджэнцам Мінска Лазарам Маерам. Квіток на цырымонію каштаваў 5 даляраў, цягнулася яна 15 хвілін.

16 мая 1955 года нарадзілася беларуская і амерыканская гімнастка Вольга Корбут, Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Занесеная ў Міжнародную залю славы гімнастыкі.

16 мая 1985 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ “Аб узмацненні бараць з п’янствам і алкагалізмам”. Да гэтага, 7 мая 1985 г. былі прыняты падобныя Пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР.

16 мая 1986 года ў Гродна адкрыўся Дом-музэй Максіма Багдановіча.

16 мая 1995 года кіраўнік справаў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў, ураджэнец (1953)  в. Клеявічы Касцюковіцкага раёна, зняў з даху Дому ўраду і разарваў на кавалкі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг – дзяржаўны ў 1991-1995 гг.

16 мая 1996 года ў Вільні усталявана памятная шыльда ураджэнцу Беларусі Пятру Сяргіевічу (1900-1984), жывапісцу, графіку.

16 мая 1999 года памёр Мікола Ганько (1923-1999), кіраўнік Згуртаваньня беларусаў Канады, адзін з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям-ахвярам чарнобыльскай катастрофы.

16 мая 2001 года рашэннем Магілёўскага гарвыканкама прысвоена званне Ганаровы грамадзянін горада алімпійскім чэмпіёнам Святлане Баітавай (гімнастыка), Аляксандру Масяйкову (веславанне), Герою Савецкага Саюза Аляксандру Мініну, тульскаму пісьменніку, аўтару кнігі аб абароне Магілёва ў 1941 г. Мікалаю Дружыніну.

16 мая 2021 года памёр Яўген Анішчанка (1955-2021), беларускі гісторык, адзін з арганізатараў “Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў”, даследчык гісторыі падзелаў Рэчы Паспалітай, гісторыі БеларусіXVII-XIX стст.

фота:  Wikimedia

Гэты дзень у гісторыі: 15 мая

15 мая да канца году застаецца 230 дзён.

15 мая – Міжнародны Дзень сям’і (з 1993 года).

15 мая 1762 года ў Нясвіжы памёр найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў XVIII ст., адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат Міхал Казімір Радзівіл “Рыбанька” (1702-1762).

15 мая 1845 года ў Беларусі нарадзіўся Ян Чэрскі (1845-1892), беларускі геолаг і даследчык Сібіру, заснавальнік байкалазнаўства, удзельнік паўстання К. Каліноўскага, уладальнік трох Залатых медалёў Рускага геаграфічнага таварыства. У гонар яго названы: хрыбеты ва Усходняй Сібіры (1200 км), у Забайкаллі, пасёлак у Якуціі, пік, гара ў Забайкаллі і інш., а такжа вуліцы ў шэрагу гарадоў Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы, у беларускім Верхнядзвінску, краязнаўчы музэй на радзіме – у в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна, Іркуцкае таварыства беларускай культуры.

15 мая 1878 года на наступны дзень пасля дня нараджэння памёр Эдвард Ян Ромэр (1806-1878), грамадзкі дзеяч, літаратар, перакладчык і мастак, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., двойчы прыгаварываўся да смерці, двойчы высылаўся ў ссылку.

15 мая 1882 года нарадзіўся Уладзіслаў Галубок (1882-1937), беларускі рэжысэр, драматург, адзін з заснавальнікаў сучаснага беларускага тэатра, першы Народны артыст БССР(1928). Рэпрэсаваны разам з трупай свайго тэатру. Некалькі разоў з вандроўным тэатрам выступаў у Магілёве.

15 мая 1888 года, пасля асвячэння 14 мая, адбылося адкрыццё будынку Магілёўскага губернскага тэатра, які будаваўся ў 1886-1888 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара П. Камбурава, інжэнера В. Міляноўскага. Да 1889 г. праходзіла ўнутраная аддзелка будынка. Адкрыццё тэатральнага сезона адбылася ў 1889 г. пастаноўкай камічнай п’есы “Сямейнае шчасце” трупы Дзяркача. Будынак рэканструіраваўся у 1992-2001 гг.

15 мая 1891 года Папа Рымскі Леў ХІІІ выдаў энцыкліку Rerum Novarum, чым паклаў пачатак хрысціянскай дэмакратыі.

15 мая 1905 года Янка Купала дэбютаваў у друку з вершам “Мужык”. У гонар Народнага паэта ў Магілёве названа вуліца (паміж вул. Крупскай і 30 год Перамогі).

15 мая 1911 года нарадзіўся Уладзімір Шыманец (1911-1977), беларускі грамадзкі дзеяч у Францыі, міністар фінансаў БНР.

15 мая 1916 года ў сям’і беларусаў нарадзілася першая ледзі Тайваня ў 1978-1988 гг. Цзян Фанлян (Фаіна Вахрава; 1916-2004). Па адных дадзеных нарадзілася ў Кацярынбургзе, па другіх – пад Оршай, а потым з бацькамі пераехала ў Кацярынбург.

15 мая 1921 года ў Войску Польскім ліквідаваны ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская Вайсковая Камісія.

15 мая 1924 года ў Бабруйску нарадзіўся Уладзімір Ярмак (1924-1943), Герой Савецкага Саюзу,19 ліпеня 1943 года пад Ленінградам зачыніў сваім целам амбразуру варожай агнявой кропкі.

15 мая 1932 года  ў СССР абвешчана “бязбожная пяцігодка” з мэтай да 1 мая 15 мая 1930 года нарадзіўся Генадзь Банкевіч (1930-2007),  сузаснавальнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, Сябра Сойму БНФ, Рады ТБМ.

15 мая 1935 года памёр Казімер Малевіч (1879-1935), мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму. Нарадзіўся  ў сям’і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына Малевіча, па некаторых дадзенах на Капыльшчыні, а не ў Кіеве.

15 мая 1936 года нарадзіўся Барыс Сачанка (1936-1995), беларускі пісьменнік, перакладнік і выдавец.

15 мая 1941 года нарадзіўся беларускі лексікограф Мікалай Абабурка, прафесар Магілёёўскага дзяржуніверсітэта імя А. Куляшова.

15 мая 1950 года ў Тураве адкрыўся краязнаўчы музей (заснаваны 2 снежня 1949 г.).

15 мая 1954 года нарадзілася Наталля Чорнагалова, беларуская мастачка, працы якой знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Швецыі, Швейцарыі, Даніі, ЗША, ФРГ, Аўстраліі, Канады, Вялікабрытаніі, Ізраілю і інш.

15 мая 1971 года ў Лондане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Ф.Скарыны.

15 мая 1975 года нарадзіўся Алесь Міхалевіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 г.

15 мая 1979 года ў Мінску адкрыўся Музей старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).

15 мая 1988 года пачаўся вывад савецкіх войск з Аўганістану: першыя шэсць палкоў з паўночных правінцый адбылі ў СССР. У вайне 1979-1989 гг. удзельнічала 30 тыс. грамадзян з Беларусі, больш за 1,5 тыс. былі паранены, 718 – засталіся інвалідамі, 771 – загінуў, у т.л 4 жанчыны, 12 лічуцца бяз вестак знікшымі.

15 мая 1993 года ў Гомелі створаны Музей-лабараторыя Ф. Скарыны.

15 мая 1995 года нарадзілася Ксенія Сітнік, прадстаўніца ад Беларусі і пераможца на конкурсе песень на конкурсе “Дзіцячае Эўрабачанне-2005”.

15 мая 1997 года адбылося абранне А. Лукашэнкі старшынём Алімпійскага камітэту Беларусі (з 117 членаў галасаваў супраць толькі шахматны гросмайстар Віктар Купрэйчык).

15 мая 2022 года Украіна стала пераможцам “Еўрабачанне-2022”. Перамогу краіне прынесла група Kalush Orchestra.

 

 

Гэты дзень у гісторыі: 14 мая

14 мая –  Сусветны дзень справядлівага гандлю. Сусветны дзень пералётных птушак.

14 мая 1659 года маскоўскія ваяводы Змееў і Лабанаў-Растоўскі пачалі аблогу Быхаўскага замка.

14 мая 1673 года каралём і вялікім князем ВКЛ Міхалам Карыбутам Вішневецкім дадзены дазвол на будаўніцтва ў Магілёве за Дубравенкай, у раёне Папенкі, каменай Успенскай царквы.

14 мая 1795 года ўлады Расійскай імперыі скасавалі Магдэбурскае права для Менску.

14 мая 1814 года ў Полацку нарадзіўся Каэтан Касовіч (1814-1883), усходазнаўца, першы санскрытолаг у Расіі.

14 мая 1829 года  18–гарматны  брыг “Меркурый” на чале з ураджэнцам беларускага Дуброўна Аляксандрам Казарскім (1897–1833) уступіў у бой з турэцкімі караблямі, якія ўдзесяцёра пераўзыходзілі па моцы, і выйшаў пераможцам.

14 мая 1869 года нарадзіўся Янкель Кругер (1869-1940), беларускі жывапісец і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў, настаўнік Міхаіла Кікоіна і Хаіма Суціна.

14 (26) мая 1885 года ў Мінску нарадзіўся Барыс Дабрынін (1885–1951), карстазнаўца, геамарфолаг, падарожнік, доктар геаграфічных навук, прафесар. Скончыў прагімназію Бабруйска, гімназію Гомеля.

14 мая 1885 года нарадзіўся Мікалай Крыленка (1885-1938), кіраўнік ліквідацыі Стаўкі ў Магілёве ў 1917 г. Рэспрэсаваны. У яго гонар у Магілёве названа вуліца, усталявана мемарыяльная шыльда.

14 мая 1899 года нарадзіўся Тодар Куніцкі (1899-1985), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, лекар, сузаснавальнік Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.

14 мая 1907 года нарадзіўся Язэп Жыновіч (1907-1974), музыка-цымбаліст, дырыжор, кампазытар, народны артыст БССР і СССР, прафесар.

14 мая 1918 года Рада БНР даручыла Раману Скірмунту фарміраванне новага ўраду БНР.

14 мая 1918 года Язэп Лёсік абраны старшынёй Рады БНР.

14-15 мая 1919 года ў Магілёве з агітцягніком “Кастрычніцкая рэвалюцыя” знаходзіўся старшыня УЦВК Міхаіл Калінін.

14 мая 1936 года асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі Аляксей Гурло (1894–1960), географ, эканаміст, першы дырэктар Інстытута народнай гаспадаркі, дарадца старшыні Магілёўскага аблвыканкама, дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута.

14 мая 1955 года ўтворана ваенная арганізацыя Варшаўскай Дамовы ў складзе Албаніі, Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Румыніі, СССР, Чэхаславакіі. Скасавана ў 1991 г. Усе краіны, акрамя СССР, увайшлі ў НАТА (з былога СССР у НАТА Эстонія, Літва, Латвія).

14 мая 1973 года нарадзілася Наталі Касцюшка-Марызэ, францускі палітык, міністр, з беларускага роду Касцюшкаў.

14 мая 1993 года створаны эканамічны саюз СНД.

14 мая 1995 года ў Беларусі па ініцыятыве прэзідэнта А. Лукашэнкі прайшоў рэферэндум пра афіцыйныя сімвалы і наданне расійскай мове статусу дзяржаўнай.

14 мая 1996 года ў Магілёве пачаў сваю працу Першы Міжнародны плэнэр імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

14 мая 2011 года на 5 гадоў турмы асуджаны экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.

14 мая 2015 года Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Выйшла ў 2022 г.

14 мая 2022 года ў Турыне адбудзецца фінал “Еўрабачання-2022”. Пачатак а 22:00 па мінскаму або 21:00 па сярэднееўрапейскаму часу. Украінцы – адны з фаварытаў.

 

‌ Гэты дзень у гісторыі: 13 мая

13 мая – Дзень Святога Якуба. На Якуба, казалі, грэе люба.

13 мая – Успамін Найсвяцейшай Марыі Панны з Фацімы.

13 мая 1622 года памёр Іван Мялешка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ. У 1613 г. ініцыяваў стварэнне ўніяцкага Жыровіцкага манастыра на чале з І. Кунцэвічам, перадаў манастыру сваю частку Жыровічаў.

13 мая 1624 года нарадзіўся Аляксандр Сапега (1624-1671), рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, камандзір драгунскай харугвы (1666), у 1671 г. перанёс Абраз Маці Божай Вастрабрамскай у новую капліцу, дзе ён знаходзіцца і зараз.

13 мая 1797 года Слонім наведаў расійскі імператар Павел І, які потым паехаў праз Ліду ў Вільню.

13 мая 1840 года на Беларусі нарадзіўся Тытус Далеўскі (1840-1863), памочнік К. Каліноўскага. У 23 гады расстраляны расійцамі ў Вільні.

13 мая 1870 года нарадзіўся Аляксандр Турчыновіч (1870-1917), гісторык, краязнавец, педагог.

13 мая 1875 года нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі (1875-1944), польскі і расійскі мастак беларускага паходжання, аўтар 670 шэдэўраў мастацтва. Загінуў у гітлераўскім канцлагеры Прушкаў.

13 (1) мая 1879 года нарадзіўся Янка Серада (1879-1943), педагог, дзеяч нацыянальнага руху, старшыня прэзідыума Рады БНР.

13 мая 1894 года нарадзіўся Іван Ермачэнка (1894-1970), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, ад’ютант генерала П. Урангеля, прадстаўнік ураду БНР у Канстантынопалі, консул на Балканах, сузаснавальнік Злучанага беларуска-амерыканскага дапамогавага камітэту.

13 мая 1895 года нарадзіўся Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895-1955), беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак, вязень канцлагера Бярозы-Картускай, савецкі палітвязень.

13 мая 1905 года нарадзілася Стэфанія Станюта (1905-2000), Народная артыстка Беларусі, СССР.

13 мая 1921 года СНК РСФСР прыняў дэкрэт аб стварэнні сеткі дамоў адпачынку. Першымі ў БССР запрацавалі дамы адпачынку “Ждановічы”, “Чонкі” (1922), “Мінскі” (1923). З 1930 г. працаваў Дом адпачынку завода штучнага валакна ў Салтанаўцы.

13 мая 1921 года нарадзіўся Аркадзь Качан (1921-1982), дзеяч беларускай эміграцыі ў Аўстраліі.

13 мая 1922 года нарадзіўся Леанід Кароль (1922-1998), грамадскі дзеяч у Вільні.

13мая 1933 года нарадзіўся Аляксандр Кішчанка (1933-1997), мастак, аўтар слыннага “Габелену стагоддзя”, на якім выяўленыя самыя значныя постаці сьвету і Беларусі. Кажуць, паспеў мастак уставіць туды і А. Лукашэнку.

13 мая 1940 года ўтворана Магілёўскае ўпраўленне лясной аховы і лясных насаджэнняў у складзе 7 лясгасаў і 44 лясніцтваў.

13 мая 1953 года ў Мінску нарадзілася Вольга Любіцава, украінскі географ, доктар геаграфічных навук, прафесар.

13 мая 1981 года на плошчы Св. Пятра ў Рыме турэцкі тэрарыст Мэхмэд Алі Агджа некалькі разоў стрэліў у Папу рымскага Яна Паўла ІІ.

13 мая 1986 года ў Мінску нарадзіўся Аляксандр Рыбак, нарвежскі скрыпач, спявак, кампазытар. Адзіны з беларусаў пераможца “Еўрабачання” (2009).

13 мая 1996 года пачала выдавацца газета “Педагог” Магілёўскага педінстытута імя А. Куляшова. З верасня 1997 – “Універсітэцкі веснік” МДУ імя А. Куляшова. Рэдактары газеты: Л. Шышакова (1996-2018), В. Караткевіч (2018-2019), С. Сомаў (з 2019).

13 мая 2000 года “Малады Фронт” правёў у гарадах Беларусі грамадскую акцыю “Горад наш!”.

фота: AP

 

‌Гэты дзень у гісторыі: 12 мая

12 мая Міжнародны дзень медычнай сястры. Устаноўлены ў гонар дня нараджэння англійскай медсястры Флоренс Найтынгейл. У Лондане працуе музей Ф. Найтынгейл.

12 мая – Дзень экалагічнай адукацыі СНД. Сусветны дзень экалагічнай адукацыі – 26 студзеня.

 12 мая 996 года ў Кіеве асвечана першая на Русі каменная царква Св. Багародзіцы (35 на 37 м) – Дзесяцінная (будоўля ажыццяўлялася на падаткавую дзесяціну).

12 мая 1364 года кароль Казімер III Вялікі выдаў прывілей на ўтварэнне Кракаўскай акадэміі (універсітэту) – аўтарытэтнай навуковай установы Польшчы, Рэчы Паспалітай і ВКЛ.

12 мая 1670 года нарадзіўся польскі кароль, вялікі князь літоўскі, курфюрст саксонскі Аўгуст ІІ Моцны (1670-1733).

12 мая 1775 года заснавана Гродзенская медыцынская акадэмія.

12 мая 1820 года нарадзілася Флорэнс Найтынгейл (1820-1910), брытанская медсястра. У яе  гонар устаноўлены Міжнародны дзень медсястры, уведзены Чырвоным Крыжом медаль Флорэнс Найтынгейл –найвышэйшая у свеце для медсясцёр. Узнагароджанне ею праводзіцца раз на два гады. У СССР вядома  45 узнагароджанняў, у т.л. беларускі, Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі (1920-1980).

12 мая 1842 года ў Парыжы ў свой дзень нараджэння пайшоў з жыцця Валенцій Ваньковіч (1800-1842), беларускі мастак, выдатны майстар партрэта першай паловы XIX ст.

12 мая 1885 года ў ЗША атрыманы патэнт на друкарку, “лінатып”, якая вынайдзена О. Мергенталеру.

12 мая 1909 года нарадзіўся Язэп Найдзюк (1909-1984), беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец, вязень Бяроза-Картузскага канцлагеру, аўтар  нарысу “Беларусь учора і сяння”.

12 мая 1935 года памёр Юзэф Пілсудзкі (1867-1935), са старажытнага беларускага роду Гінятавічаў, польскі вайсковы і палітычны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы, першы яе маршал, дыктатар.

12 мая 1941 года ў Нямеччыне прэзентаваны першы ў свеце кампутар інжынера К. Цузэ.

12 мая 1947 года адноўлены Магілёўскі металургічны завод даў першую пасляваенную прадукцыю.

12 мая 1949 года скончылася блакада СССР заходніх сектараў Берліна (1948-1949).

12 мая 1954 года БССР прынята ў ЮНЭСКА.

12 мая 1970 года памёр Уладыслаў Андэрс (1892-1970), генерал, стваральнік Польскіх Узброеныя Сіл ў СССР. Войска набіраў з этнічных палякаў, беларусаў, вязняў ГУЛАГу, камандуючы Польскай Арміі ў Іране, Палестыне, у італьянскай кампаніі пры бітве пад Монтэ-Касіна, у 1944-1945 Вярхоўны Галоўнакамандуючы Польскіх Сіл.

12 мая 1975 года адбылася прэм’ера фільма С. Бандарчука “Яны змагаліся за Радзіму”.

12 мая 1980 года на экраны выйшаў першы савецкі фільм-катастрофа рэжысёра А. Міты “Экіпаж”.

12-19 мая 1987 года праводзіліся Дні культуры Торуньскага ваяводства ў Магілёве.

12 мая 1992 года ўрадам Беларусі падвышаны кошты на прадукты харчавання.

12 мая 2006 года ў Магілёве на вул. 30 год Перамогі адкрыты ў прысутнасці А. Лукашэнкі спартовы комплекс “Алімпіец” для заняткаў па лёгкай атлетыцы і спартыўнымі гульнямі.

12 мая 2008 года на ААТ “Магілёўхімвалакно” дзейснены пуск лакальнай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод.

12 мая 2009 года ў Магілёўскай абласной друкарні імя С. Собаля надрукавана кніга “Магілёўшчына Алімпійская”.

12 мая 2009 года ў Магілёве пачало работу ТАА “Газасілікат”.

 

 

Гэты дзень у гісторыі: 11 мая

11 мая 868 года ў Кітаі пабачыла свет першая вядомая друкаваная кніга “Дыяментная сутра”.

11 мая 1720 года нарадзіўся барон Карл Фрыдрых Іеранім фон Мюнхгаўзен, расійскі ротмістр і ўдзельнік двух руска-турэцкіх воін. У беларускім г. Глыбокае на могілках пахаваны Фердынанд і Вільгельміна фон Мюнхгаўзен, якія памерлі 31 сакавіка 1871 г.

11 мая 1794 года Т. Касцюшка прызначыў Я. Ясінскага генерал-лейтэнантам войск ВКЛ.

11 мая 1820 года Магілёў наведаў А. Пушкін пад час шляху ў ссылку. Пасля Магілёва прыпыняўся ў Прапойску.

11 мая 1833 года нарадзіўся Бенедыкт Дыбоўскі (1833-1930), заолаг, прыродазнаўца, лекар, член-карэспандэнт АН СССР, акадэмік Кракаўскай акадэміі, даследчык Сібіры, паўстанец (1863). Першым сур’ёзным даследчыкам спадчыны Дыбоўскага стаў ураджэнец Дрыбінскага раёна, дацэнт Магілёўскага педінстытута географ Гаўрыла Вінкевіч (1918–2001).

11 мая 1855 года Я. Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў.

11 мая 1875 года пачалася гарадская рэформа беларуских губерняў.

11 мая 1888 года ў  Магілёве нарадзіўся Ірвінг Берлін (1888-1989), адзін з “вялікай пяцёркі” амерыканскіх кампазітараў ХХ стагоддзя. «Божа, дабраславі Амерыку».

11 мая 1902 года ўраджэнец Магілёўскай губерні Аляксей Бялыніцкі-Біруля – удзельнік Першай Рускай палярнай экспедыцыі (1900-1903), адправіўся на даследаванне вострава Новая Сібірь.

11 мая 1910 года Прэідэнт ЗША У. Говард Тафт адкрыў помнік Т. Касцюшку ў Вашынгтоне.

11 мая 1900 года ў Пецярбургу спушчаны на ваду крэйсер “Аўрора” – сімвал кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

11 мая 1917 года каля партугальскага сяла Фаціма чатыром дзецям з’явілася Дзева Марыя.

11 мая 1927 года заснавана Амерыканская акадэмія кінамастацтваў. Ідэя яе стварэння, як і прэміі “Оскар”, належыла ўраджэнцу Мінска Лазару Меіру (Майеру).

11мая 1939 года загінуў у ГУЛАГу Павал Жаўрыд (1889-1939), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў  Слуцкага збройнага чыну.

11 мая 1944 года загінуў у баі з нямецкімі захопнікамі 14-гадовы Марат Казей (1929-1944), беларускі піянер-герой. У 1965 годзе пасмяротна атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу.

11 мая 1944 года пачалася чацвёртая і апошняя атака войск саюзнікаў падчас бітвы пад Монтэ-Касіна. У складзе 2-га польскага корпусу генерала Андэрса беларусы складалі 30%. З 924 забітых жаўнераў корпусу каля падножжа Монтэ-Касына пахаваны 264 беларусы. 10000 беларусаў корпуса ўзнагароджаны Памятным крыжам Монтэ-Касына.

11 мая 1945 года скончылася Пражская вайсковая аперацыя і захоп Курдляндыі.

11 мая 1952 года памёр ураджэнец г. Бялынічы Міхаіл Юшкевіч (1899-1952), генерал-маёр.

11 мая 1953 года памёр Гасан Канапацкі (1879-1953), беларускі вайсковец, дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху, палкоўнік расійскай арміі, член Беларускай вайсковай камісіі, гетман Беларускіх вайсковых аддзелаў.

11 мая 1962 года пачалося вяшчанне радыё “Беларусь”.

11 мая 1992 года беларускі ЦВК вынес станоўчае заключэнне па праверцы падпісных лістоў за рэфэрэндум аб роспускуВярхоўнага Савета.

11 мая 1994 года ў Тураве ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму.

11 мая 2017 года на пляцоўцы магілёўскага “Цэнтр Кола” адбылася вечарына да 80-годдзя з дня нараджэння прафесара С. Сідора (1937-1998), аўтара падручнікаў “Геаграфія Беларусі”, дацэнта Магілёўскага педінстытута (пач. 1970-х), прафесара БДУ, дзеяча ТБМ.

фота: wikipedia.org