Абодва ведалі, што машына без тармазоў, але наўмысна ганялі на “буханцы” па калдобінах, а потым выставілі сваё акрываўленае фота ў соцсетку.
Следчы камітэт абнародаваў справу пра ліхое ваджэнне двух сяброў з Мсціслава. 23-гадовы хлопец гуляў у кампаніі з 27-гадовым сябрам і прапанаваў пакатацца на машыне дзядзькі. На “УАЗіку” былі няпраўныя тармазы, але малады людзей гэта толькі больш завяло.
Пасля некалькіх паходаў у краму за спіртным, сябры паехалі ў вёску пад Мсціславам, дзе на двары дзядзькі малодшага з кампаніі стаяў паламаны “УАЗ”. Дзядзька спакойна глядзеў на тое, што пляменнік карыстаецца яго машынай, а потым яшчэ і сам будзе дапамагаць забраць “буханку” пасля аварыі.
Ночу 23 мая кампанія стала ганяць на “УАЗіку” па палявой дарозе каля Мсціслава – “віляючы па дарозе, ён гнаў па ямах і выбоінах, раз-пораз з’язджаючы з дарогі”. Як толькі палявая дарога выйшла на галоўную трасу, машыну вынесла ў меліярацыйны канал, дзе яна ўехала ў пясчаны адкос.
З траўмамі, акрываўленыя, сябры пачэпалі дахаты, а па дарозе зрабілі сваё пацанскае сэлфі і выклалі яго ў ВК. Гэтае фота потым стане адной з улік падчас следства.
Як выявілася потым, з-за траўмы галавы, атрыманай падчас аварыі, у пасажыра з’явілася псіхічнае захворванне. Але гэта стане вядома потым, а пакуль што маладыя людзі дамовіліся нікому не расказваць пра свае прыгоды. Сваёй маці 23-гадовы хлопец патлумачыў траўмы тым, што ўпаў з ровара. Тое ж самае пацвердзіў ёй і яго сябар. Маці спачатку паверыла, але знайшоўшы ў двары старэйшага сябра кампаніі разбіты “УАЗ” – звярнулася ў міліцыю.
Супраць 23-гадовага хлопца ўзбуджаная крымінальная справа за п’янае ваджэнне, якое стала прычынай цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Фота: Следчы камітэт