У сацыяльных сетках завірусілася кароткае відэа з Магілёва. На ім бачна, як некалькі дзяўчын, прыблізна школьнага веку, паказваюць непрыстойны жэст у бок святочнага салюта, што адбываўся вечарам 9 траўня. Па сілуэтах асвятляльных слупоў на заднім плане можна пабачыць, што адбывалася гэтая “акцыя” ў раёне Пушкінскага маста праз Днепр.
Дзеянні дзяўчын, якіх было не менш за шэсць чалавек, выглядаюць яўна скаардынаванымі. Цяжка зразумець, які сэнс укладалі падлеткі ў такую дэмантрацыю непавагі – магчыма, гэта спантанны падлеткавы пратэст, выкліканы засіллем прапаганды ў сістэме адукацыі, што найбольш задушліва стала праяўляцца ў час святкавання 80-годдзя перамогі ў Другой Сусветнай вайне.
Прагназуем, што ў хуткім часе ўдзельніцы гэтай наіўнай, непрывабнай, але інтуітыўна зразумелай акцыі адчуюць на сабе жудасны молах рэпрэсіўнай машыны.
UPD: Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, асобы дзяўчынак на відэа ўстаноўленыя. Гэта 13-14 гадовыя дзяўчынкі. Каналы прапагандыстаў і звязаныя з сілавікамі пішуць, што ўсіх іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а ў некаторых выпадках (відаць, у дачыненні да 13-гадовых) да адказнасці прыцягнулі бацькоў. Таксама, усіх дзяўчынак паставілі на ўлік у Інспекцыі па справах непаўналетніх.
Фота: скрыншот