Відэа пра здарэнне з’явілася на папулярным беларускім інстаграм-канале 001BY. На ім бачна, што ДТЗ адбылося на вуліцы Піянерскай у Магілёве, за кінатэатрам “Радзіма”.
Пешаход пераходзіў дарогу на забараняльны сігнал светлафора і быў збіты байкерам. Ад удару пацярпелі абодва, але кінуўшы свой матацыкл на праезжай частцы, байкер здолеў падняцца ды яшчэ й пагнаўся за пешаходам-парушальнікам.
Правілы дарожнага руху, аднак, не пазбаўляюць віны і кіроўцу матацыкла, паколькі ён быў за стырном сродка павышанай небяспекі.