З сённяшняга дня ў Магілёве пачынаецца адключэнне жылога фонда ад цэнтральнага ацяплення. Цёплае надвор’е, што ўсталявалася ў рэгіне апошнімі днямі, пратрымаецца, аднак, недоўга. Калі сёння і заўтра прагназуецца стабільна каля +25°С, то ўжо пачынаючы з чацвярга слупок тэрмометра ноччу будзе паказваць +6°С – +7°С, а днём +15°С – +16°С. Ад пятніцы на Магілёўшчыне чакаюцца дажджы, воблачнае надвор’е. Падобны тэмпературны рэжым, з невялікім пахаладаннем, прагназуецца таксама на выходныя і пачатак наступнага тыдня.
Фота ілюстрацыйнае