Разам з будынкам былой футравай фабрыкі на Бахарава да свята 7 лістапада знеслі рэвалюцыйную мазаіку. Думкі бабруйчан з нагоды здарэння супрацьлеглыя.
Мазаіка з чырвонай жанчынай – цэнтральнай фігурай твора, дзе фонам ішоў Ленін і рэвалюцыянеры – на будынку былой футравай фабрыкі адпавядала камуністычнай ідэалогіі, але ж і ўпрыгожвала індустрыяльны пейзаж Бабруйска. У 2000-х фабрыка збанкрутавала, а новыя гаспадары пачалі перабудову. Сімвалічна, што мазаіку з рэвалюцыйным сюжэтам і Леніным знішчылі ў «святочны» дзень 7 лістапада.
Бабруйская футравая фабрыка – прадпрыемства па вытворчасці футравых вырабаў была створана ў 1959 годзе. У канцы 1970-х гадоў на фабрыцы працавала 1800 чалавек. Выпускалася больш за 10 фасонаў мужчынскіх шапак з меха розных жывёл, да 12 фасонаў жаночых шапак, а таксама дзіцячыя шапкі, манто, паліто, каўняры. У 2015 годзе прадпрыемства было ліквідавана.
Тым часам меркаванні бабруйцаў з нагоды знішчэння мазаікі ў сацсетках падзяліліся.
Адны пішуць: «Не шкада», «Дзякуй Богу. Такая сабе творчасць», «Адным Леніным менш – толькі лепш. Мастацкай вартасці не бачу, а як помнік эпохі – іх дзяваць няма куды».
Некаторыя аматары даўніны прытрымліваюцца зусім іншых думак. Так, адзін з іх сумуе:
– Безумоўна, да мазаікі можна ставіцца выключна адмоўна, з улікам цалкам ідэалагічнай скіраванасці сюжэту. Аднак,… мазаічнае пано выканана на дастаткова добрым узроўні, верагодна мясцовымі мастакамі. Я заўважаю ў цалкам сацрэалістычным сюжэце яўныя цытаты з твораў мінулага, …наўпростую цытату з сакральнага жывапісу, а менавіта з сюжэту, які прынята называць Маці Божая Валадарка Нябёсаў, дзе галоўным пасылам ёсць паведамленне свету, што Марыя зацяжарыла беззаганна. І ў гэтым ёсць сведчанне надыходу новага часу, у якім з чалавекам будзе ўкладзены Новы запавет. Мастак гуляе са здабыткам культуры, пераносячы яго ў новыя (савецкія) умовы. А ва ўмовах тых часоў… адбывалася кшталтаванне майстроў новага погляду і шырыні творчых амбіцыяў, якія, прадзіраючыся скрозь ідэалагічныя штампы, пачыналі казаць уласным голасам, што нёс ужо на сабе адбіткі ранейшых беларускіх выяўленчых дасягненняў.
Дыскусія з нагоды знішчэння мазаікі яшчэ раз нагадала, што каб узбагаціць сябе, варта ўсё ж больш разумна і ашчадна адносіцца да нашай спадчыны.
Іканаграфію аднаго асобна ўзятага панылага свята глядзіце ў нашым матэрыяле.
7 лістапада па Магілёўшчыне пракаціліся туманныя мітынгі з нагоды 105-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. У абласным цэнтры і раённых гарадах мерапрыемствы праводзіліся па адных лекалах. Бібліятэчны альбо музейны занятак напярэдадні і мітынг з ускладаннем кветак да помніка Леніна ў дзень афіцыйнага свята. Адны і тыя ж твары на ўсіх мерапрыемствах, панылыя і абыякавыя выразы на абліччах маладых удзельнікаў мітынгаў становяцца характэрнай рысай афіцыйнага свята, якому ўсё менш і менш павагі ў калектыўнай гістарычнай памяці беларускага народа.
2 лістапада ў гістарычным музеі Крычава адбылося мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Супрацоўнікі гістарычнага музея нагадалі ўдзельнікам мерапрыемства аб крычаўлянах, што ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Дэманстравалі таксама экспанаты музея, якія адносяцца да часу тых далёкіх падзей. У сценах параднай залы, дзе адбывалася тэматычнае мерапрыемства, немшматлікай публіцы былі прадстаўлены перанасныя стэнды з загалоўкам “Великая Октябрьская революция 1917 г”. Разынкай мерапрыемства сталіся песні рэвалюцыйнай тэматыкі і творчасць Міхаіла Сыча адпаведнага зместу. Актыўным удзельнікам мерапрыемства стала старшыня раённага Савета ветэранаў Зінаіна Скачкова.
7 лістапада ў горадзе быў праведзены маленькі мітынг, прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён праходзіў каля помніка Леніну ў скверы гістарычнай памяці. На мерапрыемства сагналі моладзь і прадстаўнікоў працоўных калектываў. Кіраўніцтва раёна прадстаўляў Вадзім Рыськоў – начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама. “Хэдлайнерам” мітынга зноў стала адданая мясцовая камуністка Зінаіда Скачкова.
Увесь электаральны патэнцыял падобных мерапрыемстваў добра бачны па ўдзельніках дзейства. Супрацоўнікі сілавых структур, БРСМ-аўцы, ветэраны працы, якія вызнаюць камуністычныя ідэі. І гэта выразна адлюстроўвае адсутнасць шырокай грамадскай павагі да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, што прынесла народам колішняй Расійскай імперыі не свабоду, а новы прыгнёт. Для большасці насельніцтва 7 лістапада – проста чарговы выхадны дзень. А яшчэ гэта дзень каб задумацца над прыродай рэжыма, што пануе ў грамадстве.
Цытата дня, ад рэдакцыі
“Такія рэжымы, як камуністычны, здаюцца мне асабліва жудаснымі, паколькі дыктатуру там устанаўлівалі ў імя вызвалення” Д. Шарп
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.Дзяржаўнае свята ў Беларусі.
У 1917 годзе, а 21:45 у Петраградзе халастым стрэлам крэйсера «Аўроры» пачалася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, Кастрычніцкі пераварот (25-26 кастрычніка / 7-8 лістапада 1917).
У 2 гадзіны ночы Часовы ўрад быў арыштаваны.
Краіна, між тым, аб крутых пераменах не падазравала. У Петраградзе ў оперы “Дон Карлас” спяваў Фёдар Шаляпін, у Маскве ў Мастацкім тэатры давалі “Гора ад розуму”, у якім бліскалі Канстанцін Станіслаўскі, Васіль Качалаў, Іван Масквін. Там жа ў Маскве праходзіў першы бенефіс Аляксандра Вярцінскага.
Бальшавікі, што рваліся да ўлады, дэкларавалі: пабудову справядлівага грамадства, выкараненне эксплуатацыі чалавека чалавекам, роўнасць людзей у правах і абавязках, барацьбу супраць войнаў, сусветную сацыялістычную рэвалюцыю.
У той жа дзень адкрыўся II з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які прыняў пастанову пра пераход улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
Архітэктар,прадстаўнік класіцызму, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Аўтар рэканструкцыі касцёла Святых Янаў у Вільні, праектаў палацаў у Яшунах, Тускуленах, Жылічах, будынкаў гімназій у Слуцку, Камянцы Падольскім і Свіслачы, вучылішчаў у Бабруйску, Невелі, Мазыры і іншых.
Найбольш удалым яго творам лічыцца помнік позняга класіцызму евангелічна-рэфармацкая царква ў Вільні.
Аўтар першага ў Беларусі і Літве падручніка тэорыі архітэктуры «Пачаткі архітэктуры для акадэмічнай моладзі», артыкулаў пра выкладанне архітэктуры, даглядання за садамі і паркамі.
Памёр 7 красавіка 1860 года.
Палац ў Жылічах (Кіраўскі раён), upload.wikimedia.org
1896 год. НарадзіўсяМіхась Чарот(Міхаі́л Кудзелька).
Беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
Адзін з лідараў беларускай савецкай літаратуры 1920-х гадоў, пачынальнік беларускага імажынізму.
Настаўнічаў, спяваў у хоры У. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік», Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва, выконваў ролі ў трупе У. Галубка, працаваў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», двухтыднёвіка «Чырвоная Беларусь», загадчыкам літаратурнага сектара Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сустваральнік літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Пісаць пачаў у 13-гадовым узросце. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, паэм, паэм-фантазій, зборнікаў апавяданняў, п’ес.
Вершам «Суровы прыгавор падпісваю першым» далучыўся да публічнага асуджэння рэпрэсіраваных беларускіх пісьменнікаў.
Арыштаваны ў 1937 годзе, прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Іменем паэта названы вуліцы ў Мінску, Гродне, Маладзечне і Рудзенску. У апошнім, на будынку Дома культуры прымацавана мемарыяльная дошка.
Дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст.
Арганізатар і настаўнік першай беларускай школы ў в. Пералёўка на Гомельшчыне, дзеяч і прапагандыст пашырэння беларускай школы ў Гомельскай губерні, якая тады ўваходзіла ў РСФСР.
Сакратар бюро выкладчыкаў беларусазнаўства ў Мінску (1924). Аўтар артыкулаў па пытаннях педагогікі, культуры, краязнаўства і беларусізацыі ў часопісах «Асвета», «Наш край», газетах.
Член прэзідыума Цэнтральнага бюро краязнаўства ад Гомельскай акругі.
Кандыдат гістарычных навук. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскагу руху.
Працаваў у інстытутах гісторыі партыі пры ЦК КПБ, гісторыі АН Беларусі. Даследаваў гісторыю падпольнага і партызанскага рухаў у часы Другой сусветнай вайны.
Уролаг, доктар медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, акадэмік.
Працаваў у розных медыцынскіх установах, рэктарам Беларускага інстытута удасканалення медыкаў, міністрам аховы здароўя (1966-1986), загадчыкам кафедры уралогіі Мінскага медінстытута (1987-1991).
Даследаваў прыроджаныя заганы развіцця ніжніх мачавых шляхоў, палавых органаў, прыроджаныя анамаліі нырак, праблемы лячэння анкалагічных захворванняў.
Зрабіў першую ў Беларусі перасадку ныркі. Падрыхтаваў 6 дактароў і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Памёр 12 чэрвеня 2001 года.
У яго гонар названа 4-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска.
Служыў ваенным журналістам, карэспандэнтам газеты «Во славу Родины».
Аўтар 16 зборнікаў вершаў.
Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Грахоўскага і іншых.
Памёр 14 лістапада 2008 года.
1940 год. У Магілёве адкрыўся кінатэатр “Радзіма”.
Пра гэта напісала “Савецкая Беларусь” 11 лістапада 1940 года.
Само будаўніцтва скончылася ў сярэдзіне жніўня 1940.
Пабудаваны ў межах плана пераноса сталіцы БССР у Магілёў.
1948 год. У Германіі на эміграцыі загінуў у аўтакатастрофеХведар Ільяшэвіч. Беларускі паэт, грамадскі дзеяч.
Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, друкаваўся ў беларускіх часопісах.
Хадзіў па вёсках, распаўсюджваў ідэі беларускасці, літаратуру.
Па палітычных матывах двойчы арыштаваны польскімі ўладамі, быў вязнем Лукішскай турмы.
Абараніў дысертацыю «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні» на ступень магістра філасофіі.
Падчас вайны дзеяч Беларускага камітэта, з вясны 1943 года старшыня Беларускага нацыянальнага аб’яднання ў Беластоку, адзін з арганізатараў беларускага школьніцтва на Беласточчыне, рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога».
Аўтар артыкулаў пра М. Забэйду-Суміцкага, Ф. Аляхновіча, У. Жылку і іншых беларускіх дзеячоў культуры.
З 1944 года на эміграцыі ў Германіі. Займаўся педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.
Зараз БелАЗ кантралюе амаль 30% рынку кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю больш за 90 тон і ўваходзіць у лік сямі вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі.
За гісторыю прадпрыемства тут выпушчана звыш 130 тысяч адзінак кар’ернай тэхнікі – гэта нашмат больш яго асноўнага канкурэнта, кампаніі Caterpillar.
У 2013 годзе завод прадставіў самы вялікі ў свеце самазвал «БелАЗ-75710» грузападымальнасцю 450 тон.
У “БелЛАЗ-Холдынг” уваходзяць ААТ “Кузлітмаш”, Магілёўскі вагонабудаўнічы завод, Старадарожскі механічны завод, Магілёўскі аўтамабільны завод і іншыя.
Выступаў за клубы «Дынама» (Мінск), «Ювентус» (Турын), «Лечэ» (Італія), «Гамба Осака» (Японія), «Адэвольд» (Швецыя) і іншых.
У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол, у еўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў, за зборную СССР/СНД – 77 матчаў. У 1992-1994 гадах выступаў за зборную Беларусі.
Працаваў трэнерам італьянскіх «Ананьі Фантана», «Пантэдэру», «Крас», галоўным трэнерам маскоўскага «Тарпеда-Металург», падмаскоўнага «Віднае», літоўскай «Дайнава», у італьянскай дзіцячай школе ў Каперціна, у філіяле футбольнай акадэміі клуба «Ювентус».
Чэмпіён СССР (1982), фіналіст Кубка СССР (1987), віцэ-чэмпіён Еўропы (1988), уладальнік Кубка Італіі і Кубка УЕФА (1990).
У гонар футбаліста заснаваны Клуб Сяргея Алейнікава.
football-pitch.ru
1989 год. Створаны Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна.Размешчаны ў хаце Васіля Талаша, пабудаванай ім у 1918-1920 гадах.Васіль Талаш (1844-1946) – удзельнік партызанскага руху ў савецка-польскай і Вялікай Айчыннай войнах, народны герой, герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва», самы стары ўдзельнік Вялікай Айчыннай.
У музеі на 63 м² размешчана каля 500 прадметаў асноўнага фонду і 360 навукова-дапаможнага. Экспазіцыя мае раздзелы: сям’я дзеда Талаша; Дзед Талаш і аднавяскоўцы; 125–130-ая партызанскія брыгады.