У нядзелю 5 лютага адбудзецца шэсце ад былога замкавага сквера да крыжа насупраць мясакамбіната і паніхіда біскупа ў памяць новых пакутнікаў праваслаўнай царквы.
Крыжы ля мясакамбіната – вядомае месца смутку і памяці нявінных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Раней народны мемарыял па традыцыі грамадскасць наведвала на восеньскія Дзяды.
Але ў апошнія гады правядзенне хроснага хода да месца расстрэлаў так званых “ворагаў народу” у 1918 – 1930-х гадах стала новай традыцыяй праваслаўнай царквы.
Вось і 5 лютага на свята сабора новых пакутнікаў Рускай царквы ўладыка Магілеўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніць боскую літургію ў царкве царскіх мучанікаў, усіх новых пакутнікаў 20 стагоддзя. Пачатак а 9-й гадзіне.
А пасля літургіі ў 11.00 адбудзецца шэсце ад царквы да Паклоннага крыжа на праспекце Дзімітрава для выканання паніхіды ў памяць пра бязвінна забітых у гады ліхалецця мінулага стагоддзя.
Маршрут хроснага хода:
- Храм царскіх пакутнікаў, новых пакутнікаў і спавядальнікаў 20-га стагоддзя (парк Горкага)
- Пушкінскі праспект
- праспект Дзімітрава (каля прыпынку “Мясакамбінат”)
- Спаса-Праабражэнскі сабор
Працягласць шэсця – 4,5 кіламетра.
Час правядзення: 11.00 – 12.30.
Фота архіўныя, з адкрытых крыніц