Міжнародны дзень лекара (International Doctor’s Day, з 1971 года).
Дзень салідарнасці і актыўных дзеяў лекараў ва ўсім свеце. Галоўная мэта любога лекара – паляпшэнне і захаванне здароўя насельніцтва.
У 1971 годзе пры падтрымцы кіраўнікоў усіх дзяржаў падчас старту праекта “Урачы без межаў” была заснавана Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
У Беларусі практыкуючых лекараў 52 на кожныя 10 тысяч жыхароў (Швецыя – 43, Данія – 42).
Сусветны дзень архітэктуры (World Day of Architecture, 1946 года) — міжнароднае прафесійнае свята архітэктараў і знаўцаў архітэктурных шэдэўраў.
У Беларусі каля 1800 помнікаў архітэктуры, у тым ліку каля 150 ў Магілёве.
1458 год. Нарадзіўся Святы Казімір.
Каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі.
Каталіцкі святы, патрон Вільні, апякун земляў Вялікага Княства Літоўскага, патрон Гродзенскага біскупства.
Сын Казіміра Ягелончыка.
Кіраўнік справамі ў Польшчы (1481-1483), займаўся дабрачыннасцю.
Памёр у 1484 годзе ў Вільні.
У гонар святога праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш – “Казюкас”.
1652 год. Памёр Крыштаф Хадкевіч.
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага: вялікі харунжы (1611-1623), вялікі канюшы (1623-1633), кашталян троцкі і віленскі, ваявода віленскі (1642-1652).
Быў старостам бабруйскім.
Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй.
1786 год. У Магілёве і Полацку адкрыліся расійскія “галоўныя” (губернскія) народныя вучылішчы з чатырохгадовым тэрмінам навучання.
Яшчэ сем “малых” вучылішчаў з 2-гадовым тэрмінам навучання з’явіліся ў павятовых цэнтрах.
Гэтыя ўстановы былі адкрыты ў ліку першых 25 народных вучылішчаў у Расійскай імперыі па распараджэнню Кацярыны ІІ і з падачы серба Янковіч дэ Мірыево.
Навучанне ў іх было значна слабейшым, чым ва ўстановах Эдукацыйнай камісіі (1773) Рэчы Паспалітай і езуіцкіх.
Галоўнае вучылішча ў Магілёве 15 верасня 1809 года было пераўтворана ў мужчынскую гімназію.
Сярод знакамітых выпускнікоў установы можна ўзгадаць навукоўцаў, падарожнікаў К. Грум-Гржымайлу, М.Урончанку, С. Каваліка, Дз. Дубягу, краязнаўца К.Гартынскага, прэзідэнта сената Гавайскіх астравоў М. Судзілоўскага, энцыклапедыстаў братоў Гранат, О. Шмідта, камандуючага Сербскай арміі М. Чарняева і іншых.
1848 год. Памёр Міхал Баброўскі.
Славіст, арыенталіст, багаслоў.
Доктар багаслоўя, прафесар Віленскага ўніверсітэта, канонік Брэсцкага капітула.
Даследчык старажытных славянскіх рукапісаў і старадрукаваных кірылічных выданняў.
Адзін з пачынальнікаў скарыназнаўства.
Разам з Ігнатам Даніловічам адзінз першых творцаў «беларускага нацыянальнага адраджэння», «беларускай нацыянальнай ідэі».
Валодаў беларускай мовай.
1889 год. Нарадзіўся Міхал Пятроўскі.
Беларускі хрысціянскі дэмакрат, каталіцкі святар.
Прыхільнік беларусізацыі касцёла ў Беларусі, беларускага характару школьніцтва, культурнай і грамадскай дзейнасці.
Прамаўляў казанні на беларускай мове.
На фота: Удзельнікі беларускага гуртка ў Рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу на пачатку 1917 г. Злева Міхал Пятроўскі.
1895 год. Нарадзіўся Сяргей Ясенін.
Рускі паэт, адзін з самых папулярных і вядомых рускіх паэтаў XX стагоддзя.
Памёр у 1925 годзе.
Пашырана ілжывае меркаванне, што Ясенін служыў у Магілёве ваенным санітарам.
Але гэтая інфармацыя не раз абвяргалася.
1897 год. У в. Казелле Краснапольскага раёна нарадзіўся Міхась Дуброўскі.
Беларускі пісьменнік, перакладчык.
Супрацоўнік Інбелкульта, Усесаюзнага радыёкамітэту.
Выкладчык Брэсцкага, Гродзенскага педінстытутаў, Літаратурнага інстытута ў Маскве.
Перакладчык на беларускую мову паэмы О. Уайльда «Балада Рэдынгскай турмы».
1906 год. Міжнародным сігналам бедства зацверджаны сігнал SOS.
Раней дзейнічаў сігнал CQD.
Памылкова лічыць, што сігнал SOS складаецца з першых літар фразы Saves Our Souls (Ратуйце нашы душы).
Насамрэч ён абраны з чыста тэхнічных меркаванняў.
Самы вядомы выпадак падачы сігналу SOS да гэтага часу застаецца SOS “Тытаніка”.
З 1999 года ўсе марскія судны павінны выкарыстоўваць для перадачы сігналаў бедства больш дасканалую сістэму – GMDSS.
У сувязі з гэтым значэнне сігналу “SOS” паменшылася.
1978 год. Нарадзіўся Віктар Жыбуль.
Беларускі паэт і літаратуразнавец.
Працаваў у часопісах «Першацвет», «Роднае слова», «Arche».
Супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Удзельнік «Бум-Бам-Літ», многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў.
Прычыніўся да дзейнасці многіх музычных гуртоў, выступае з калектывам «Рацыянальная дыета».
Паэт-эксперыментатар, аўтар паліндромных паэм, зборнікаў паэзіі.
Удзельнік праекта «(Не)расстраляныя».
1990 год. Аб’яднанне ФРГ і ГДР. Дзень адзінства Германіі.
Народная палата ГДР прыняла рашэнне пра далучэнне да ФРГ і ўтварэнне адзінай дзяржавы. У Берліне быў спушчаны сцяг ГДР.
З 00:00 гадзін ГДР спыніла сваё існаванне як дзяржава, Заходні Берлін – як самастойная палітычная адзінка з асаблівым міжнародным статусам.
У склад ФРГ увайшлі пяць адноўленых земляў былой ГДР: Брандэнбург, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Саксонія, Саксонія-Анхальт, Цюрынгія і тэрыторыя Берліна.
2006 год. Памерла Тамара Пузіноўская.
Беларуская актрыса.
З’яўлялася адной з найболей запатрабаваных актрыс Купалаўскага тэатру.
Талент актрысы асабліва раскрыўся ў спектаклях нацыянальнай драматургіі.
Сярод яе выдатных роляў — Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Ліда («Радавыя» А. Дударава), Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава).