Усе лясы ў Беларусі плануецца абсталяваць відэакамерамі да наступнай вясны

“Беларусь стане першай краінай у Еўропе, якая на 100% пакрые лясы аўтаматычнай сістэмай відэаназірання” – расказаў міністр лясной гаспадаркі Беларусі на брыфінгу падчас пасяджэння міжурадавага савета па лесапрамысловым комплексе і лясной гаспадарцы сярод краін — удзельніц СНД. Ён адзначыў, што працу па абсталяванні ўсіх лясоў у краіне відэакамерамі плануецца завяршыць да пачатку пажаранебяспечнага перыяду – да 1 сакавіка 2024 года, піша “Звязда”.

Фота ілюстрацыйнае