Двое крычаўлян адправіліся на незаконную рыбалку сеткамі. Цяпер ім пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў – менавіта так скончылася рыбалка для мужчынаў.
Рыбакі ажыццяўлялі незаконную здабычу рыбы забароненымі прыладамі рыбалоўства – чатырхстаўнымі лескавымі сеткамі агульнай даўжынёй 210,5 метра на вадаёме зусім недалёка ад Крычава.
На вадаёме паблізу вёскі Калініна з выкарыстаннем надзіманай лодкі незаконна яны здабылі шэсць асобін карася. У выніку незаконнай здабычы рыбы навакольнаму асяроддзю была прычынена шкода ў памеры 6 базавых велічынь. У адносінах да рыбакоў складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні і накіраваны для разгляду ў суд Крычаўскага раёну. Ім пагражае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў па здабычы рыбы – паведамляе газета “Крычаўскае жыццё”.
Фота ілюстрацыйнае