У сваім дачным доме 29-гадовы бабруйчанін абсталяваў памяшканне для вырошчвання канопляў – піша Тэлеграм-канал прэс-службы МУС.
Падчас обшуку было знойдзена абсталяванне для вентыляцыі і асвятлення, рэгулятар кіслотнасці глебы, угнаенні, сістэма паліву. Канфіскаваны кусты канабісу, гашыш і марыхуана агульнай вагой больш за 100 г.
Фігурант затрыманы, следчымі, яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Зараслі канопляў (канабісу) плошчай у 0,7 гектара каля вёскі Балашкевічы Глускага раёну былі знішчаныя супрацоўнікамі аддзелу наркакантролю, паведамляе прэс-служба абласнога УУС.
Пад Бабруйскам, на левым беразе Бярэзіны, імі было выяўленае поле з каноплямі агульнай вагой блізу 1 100 кілаграмаў.
На Магілёўшчыне ў чэрвені ўжо знішчылі былі больш за паўтары тоны пасеваў канабісу і маку на плошчы больш за 2 гектары. Плантацыі канопляў выяўляліся ў Быхаўскім і Клічаўскім раёнах.
Прэс-служба УУС не паведамляе пра асобаў, падазраваных у вырошчванні наркаўтрымліваючых раслін. Магчыма, плантацыі – дзікарослыя.
Пачынаючы з 1 чэрвеня ў Беларусі праходзіць спецыяльная праграма «Мак», накіраваная на пошук месцаў, дзе растуць мак і каноплі. У выніку аперацыі на Магілёўшчыне знойдзена і знішчана 3,3 тоны наркаўтрымліваючых раслін.