Скарга жыхаркі Крычава наконт нездавальняючага стану дарогі, што вядзе да дому інваліда першай групы, атрымала цынічны адказ з райвыканкама.
“У ходзе абследавання дарожнага палатна па зав. Піянерскі выяўлена, што дарога мае грунтавое пакрыццё, ушчыльненае шчэбнем. Дарога знаходзіцца ў здавальняючым стане – гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Крычаўскага райвыканкама М. Асмалоўскага – Капітальны рамонт дарогі ў 2022 годзе не запланаваны.”
У сацыяльных сетках з’явілася відэа, з якога можна зрабіць выснову, у якім стане насамрэч знаходзіцца дарога, якая вядзе да дому калясачніка.