Новыя сямейныя дамы не часта адкрываюцца ў нашай вобласці ў апошнія гады. Таму галоўнай падзеяй мінулага тыдня ў Кіраўску стала адкрыццё ў камфортным і вялікім доме прытулку сямейнага тыпу Алы і Зміцера Перавознікавых.
Найперш дзякуючы нямецкім партнёрам, якія ў 1990-2000-я гады біліся ў сцяну неразумення беларускіх чыноўнікаў даказваючы, што ніхто не змог прыдумаць лепшую форму выхавання маладога пакалення, чым сям’я. Немцы будавалі першыя сямейныя дамы ў нашай краіне і ў апошняе дзесяцігоддзе адбыўся пералом. Паступова ў краіне перашлі ад дагляду дзяцей-сірот у вялікіх дамах інтэрнатах да іх выхавання ў дамах сямейнага тыпу.
Вось і на вуліцы Кірава ў Кіраўску ў новым і прыгожым доме бацькі-выхавацелі будуць жыць з чатырма дзецьмі, двое з якіх з’яўляюцца прыёмнымі.
Званне “бацькі-выхавацелі” з’яўляецца афіцыйнай пасадай Алы і Зміцера. Яны, як і іншыя бацькі-выхавацелі праходзяць спецыяльнае навучанне, шматлікія курсы, атрымоўваюць пасведчанне на прафесійную прыдатнасць.
Значнай падзеяй ўвядзенне такога шэраговага па інвестыцыях аб’екта стала толькі таму, што ў 2022 годзе ў Магілеўскім рэгіёне было пабудавана ўсяго два такія дамы – у Глускім і Кіраўскім раёне.