Знешняя пазыка Беларусі складае 44,1 млрд. долараў – амаль 75% валавага ўнутранага прадукта (ВУП) краіны.
З гэтай сумы 19,36 млрд прыпадае на органы дзяржаўнага кіравання, 8,39 — на банкі, 13,98 — на іншыя сектары, а 2,36 — на міжфірменнае крэдытаванне.
Такія звесткі прыводзіць Еўразійская эканамічная камісія па стану на 1 ліпеня, паколькі Мінфін Беларусі публікацыю інфармацыі аб стане знешняй дзяржпазыкі спыніў яшчэ 1 чэрвеня, калі паказчык складаў 18,4 млрд. долараў (без пазык прадпрыемстваў, банкаў і іншых сектараў эканомікі).
Паняцце ВУП упершыню выкарыстана ў 1934 годзе Сайманам Кузняцом (1901-1985), ураджэнцам Пінска, Нобелеўскім лаўрэатам.
Неабходна нагадаць, што ВУП Беларусі – крыху больш за 60 млрд долараў па намінале (месца ў канцы 7-га дзясятка краін свету).
Да гэтага, дзяржаўная пазыка на 1 сакавіка 2022 года складала 61,4 млрд BYN (адсутнічае пералік на долары) і павялічылася ў параўнанні з пачаткам 2022 года на 3,2 млрд BYN, ці на 5,4%.
Затым, да 1 красавіка 2022 года, паводле звестак Мінфіна, агульная пазыка Беларусі – чыста дзяржаўная (“пазыка цэнтральнага ўрада”) і плюс гарантаваная дзяржавай – вырасла да рэкордных 76,203 млрд BYN.
Тады структура выглядала так: Дзяржаўная пазыка -65,933 млрд BYN (рэкорд) – 86,5% ВУП, у тым ліку:
унутраная: 12,430 млрд BYN – 17,2%
знешняя: 49,001 млрд BYN – 69,3%
гарантаваная дзяржавай пазыка: 10,271 млрд BYN – 13,5%, у тым ліку: унутраная: 4,458 млрд BYN – 5,8%, знешняя: 5,813 млрд BYN – 7,6%.
Дзяржаўная і знешняя пазыка крыху зменшыліся, паколькі ўсталяваліся спрыяльныя курсы валют, але далей прагназуецца іх рост у долі ВУП, паколькі аб’ём ВУП у перспектыве яшчэ больш прасядзе.
фота: belrynok.by