“Психопат понимает только силу” – сярод даносчыц КДБ аказалася дзіцячы псіхолаг з Магілёва

Mogilev.media выявілі яшчэ аднаго адносна вядомага ў горадзе чалавека, які пісаў даносы на электронную пошту беларускага КДБ. Гэта Святлана Красоўская, гештальт-псіхолаг, якая працуе з дзецьмі. Нумар тэлефона, адзначаны ёй у шэрагу рэзюмэ на сайтах псіхалагічнай скіраванасці супадае з тым, які быў указаны падчас зваротаў у КДБ.

Усяго ад Святланы Красоўскай паступілі два лісты, напісаныя падчас самых гарачых падзей у жніўні 2020 года. Навошта міністр унутраных спраў папрасіў прабачэння ў мітынгоўцаў – пыталася жанчына, чаму выпусцілі 200 чалавек? Ну думку даносчыцы, міліцыя і спецслужбы паводзілі сябе з пратэстоўцамі “занадта мякка”.

Фота: b17.ru