Сёння пачатак мерапрыемстваў «Вялікай бард-рыбалкі»

Сёння пачатак мерапрыемстваў «Вялікай бард-рыбалкі»

У малой зале магілёўскага Палаца культуры вобласці ў 19.00 пачнецца канцэрт-прэзентацыя творчага праекта “Песні нашага кола”.

У апошні ўікенд ліпеня, на Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне адбудзецца ХIІ Музычны фэст «Вялікая бард-рыбалка».

Штогадовы летні мультыкультурны фестываль пройдзе 28-30 ліпеня на пляцоўцы базы адпачынку Магілёўскага металургічнага завода. Як чакаецца, пройдзе як заўсёды – з яркай і насычанай музычнай праграмай, творчымі праектамі, выставамі і конкурсамі. З жывой музыкай, зоркамі аўтарскай песні, шансона, рок, кантры і фолька, з мясцовымі прысмакамі, забавамі для дарослых і дзяцей. 

Арганізатары мерапрыемства прапануюць на кожны з трох дзён фэста новыя праграмы з удзелам больш за 200 удзельнікаў на Галоўнай і Лясной сцэнах, на 7 пляцоўках.

Непасрэдна на беразе Чыгірынскага вадасхвішча, у асноўныя дні фэста з пятніцы 28 да нядзелі 30 ліпеня, будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, “Лазневая паляна”, “Кірмаш Смаку”, конкурсы, рыбалоўныя спаборніцтвы, канцэрты аўтарскай песні і паэзіі. 

Фота з адкрытых крыніц.