Сілавікі затрымалі магілёўскага футбольнага фаната

У сацыяльных сетках ён падпісаны як Віталь Лазароўскі – высветліла “Медыязона”.

На відэа, якое выклаў звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал, балельшчык кажа, што заўзее за маскоўскі «Спартак» і магілёўскі «Днепр», і што затрыманы быў за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 20-м годзе і за “экстрэмісцкія” матэрыялы».

Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім зараз – невядома. Як піша канал, які выклаў ролік, ён атрымаў 15 сутак у ІЧУ.

Фота: Медыязона Беларусь