Раслінай года ў Беларусі стала сон-трава

Раслінай года ў Беларусі стала сон-трава

Гэтая кветка сімвалізуе абуджэнне пасля зімы, і арганізатары конкурса падкрэсліваюць, што такі выбар паказвае на значныя змены ў беларускім грамадстве. 

Беларускае батанічнае таварыства ўпершыню правяло конкурс “Расліна года”. У 2024 годзе ёй стала сон-трава (Pulsatilla patens) – шматгадовая травяністая расліна, від з роду Прастрэл (Pulsatilla) сямейства Люцікавыя (Ranunculaceae). У онлайн-галасаванні гэтая расліна перамагла бліжэйшых канкурэнтаў, якімі былі васілёк і дуб.

Сон-трава, гэта рэдкая вясновая кветка, якая занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Усяго ў свеце распаўсюджана каля 40 дзікіх відаў гэтай расліны, чатыры з якіх сустракаюцца ў Беларусі. Сон-трава гэта першацвет, і пагэтаму яна вельмі папулярная сярод тых, хто любіць збіраць з першых вясновых кветак жывыя букеты. Гэта, а таксама скарачэнне сасновых лясоў і неспрыяльная экалогія з’яляюцца асноўнымі фактарамі рызыкі для прыгожай вясновай кветкі.

Сон-трава – гэта расліна, якая сімвалізуе абуджэнне прыроды пасля зімы. Беларускае батанічнае таварыства адзначае, што гэта з’яўляецца вельмі сімвалічным, паколькі пасля доўгіх гадоў грамадства перажывае значныя змены.

Фота: planetabelarus.by