Амаль два месяцы Бярэзіна мялела. Падзення ўзроўню вады выклікала праблемы з суднаходствам. Пра тое Белгідрамет паведамляў напачатку ліпеня.
Цяпер жа Белгідрамет паведамляе пра адваротнае. Паводле ведамства на рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўню вады, якія маюць тэндэнцыю да павышэння.
«У выніку на Дняпры ў Рэчыцы і Бярэзіне ў Бабруйску палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на Віліі ля аграгарадка Сцешыцы ўзровень вады на непрацяглы час перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму», – кажуць у Белгідрамеце.
Што тычыцца Дняпра ў Магілёве, то сітуацыя тут пакуль застаецца без зменаў, піша быхаўская раёнка «Маяк Прыдняпроўя»
«Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў Віцебску, Нёмне ў Гродне, Дняпры ў Магілёве і Жлобіне», – канстатуе Белгідрамет і дадае, што тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысіцца.
фота: komkur.info