Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі бронекаўпак часоў вайны

Падчас будаўніцтва трасы-дублёра ў раёне вуліцы Ямніцкай у Магілёве дарожныя работнікі выявілі нямецкі бетонны бункер – доўгатэрміновую агнявую кропку. 

Бронекаўпак быў усталяваны ў гэтым месцы прыблізна ў 1943 годзе, калі нямецкая акупацыйная адміністрацыя ператварала Магілёў у горад-цытадэль. Падобныя бронекаўпакі дагэтуль захоўваюцца ў гарадскім ландшафце на ўскрайках абласнога цэнтра. Выяўлены сёння ДАК (доўгатэрміновая агнявая кропка) з’яўлялася кулямётнам гняздом – лічаць спецыялісты. У пасляваенныя часы бетонны бронекаўпак быў засыпаны зямлёй, верагодна, мясцовымі жыхарамі.

Зараз знойдзены ДАК плануецца перадаць на баланс Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа ў Буйнічах, дзе ствараецца рэканструкцыя нямецкай лініі абароны часоў вайны.

Фота: Беларусь 4, скрыншот