На 1 студзеня 2024 года ў камунальных службах Крычава засталося каля 400 незакрытых заяваў ад грамадзян. Прычым 310 заяўленых парушэнняў не былі выпраўленыя на працягу больш чым месяца.
Пра праблему з тэрмінамі выканання заявак ад грамадзян звярнулі ўвагу ў крычаўскім райвыканкаме. Аказалася, што сотні зваротаў грамадзян месяцамі проста ігнаруюцца мясцовымі камунальнымі службамі. Як паведаміла кіраўнік мясцовага аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на 1 студзеня на выкананні знаходзілася 394 заяўкі, з якіх са статусам “Выканана з парушэннем тэрміну” – 372, у тым ліку са статусам “Заяўкі з тэрмінам выканання больш за месяц” – 310.
Сярод заявак не рэдкасць – скаргі на непрыбраны снег, які ўжо паспеў растаяць. Ёсць нават заяўкі, якія чакаюць свайго выканання з ліпеня месяца мінулага года – піша раённая газета “Крычаўскае жыццё”.
Фота: “Крычаўскае жыццё”