Жыхары прыватнага сектара стаяць тут і ў дождж, і ў халады.
Пра праблему з аўтобусным прыпынкам на вуліцы Чыгуначнай у Горках выданню horki.info паведаміла мясцовая жыхарка. Прыпынак не толькі не мае ніякага даху, але таксама на ім адсутнічае расклад руху і скамейка.
– А гэта ж прыватны сектар, пажылыя людзі жывуць, ды і не толькі! – пракаментавала праблему жыхарка вуліцы Чыгуначнай – І ў дождж, і ў холад так стаяць.