Такую колькасць назваў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Па ягоных словах за год машын на электрычнай цязе на дарогах краіны павялічылася ўдвая. А на гарадскія маршруты выязджае больш за 100 электробусаў, падае слова міністра газета «СБ Беларусь сегодня».
Урадовец пахваліўся, што ў Беларусі 680 электразаладовак для транспарту на «акумулятарах».
Віктар Каранкевіч адзначае, што ў свеце эктратранспарт становіцца ўсё папулярнейшым. Ад 2021 году колькасць такога транспарту, як і ў Беларусі, вырасла ўдвая, і сягнула 16 мільёнаў адзінак.А што ў іншых краінах. У Нарвегіі, дзе насельніцтва амаль у два разы менш, чым у Беларусі толькі за адзін месяц колькасць прададзеных аўтакараў сягае 15 тысяч адзінак. Там 80 працэнтаў рынку – гэта аўтамабілі на эктрацязе. А да 2025 годзе ў гэтай скандынаўскай краіне наагул хочуць забараніць продаж машын на бензіне і дызельным паліве.
А што ў іншых краінах. У Нарвегіі, дзе насельніцтва амаль у два разы менш, чым у Беларусі толькі за адзін месяц колькасць прададзеных аўтакараў сягае 15 тысяч адзінак. Там 80 працэнтаў рынку – гэта аўтамабілі на эктрацязе. А да 2025 году ў гэтай скандынаўскай краіне наагул збіраюцца забараніць продаж машын на бензіне і дызельным паліве.
фота: novychas.online