28-гадовы магілёвец на аўтамабілі Nissan ліха пракаціўся па транспартнаму кальцу, якое злучае вуліцы Вялікая Чавуская, Цярохіна і Златавустоўскага. Ролік з яго дрыфтам паявіўся ў гарадскіх пабліках у сацыяльных сетках. Парушальніка правілаў дарожнага руху ідэнтыфікавалі і пакаралі, паведаміла прэс-служба абласной міліцыі.
У Бабруйскім раёне каля вёскі Вялікія Бортнікі п’яны мінчанін на Suzuki спрабаваў абагнаць Volkswagen, які якраз паварочваў налева. У крыві мінчаніна было 2,0 праміле алкаголю, як высветлілася пазней, што і перашкодзіла яму, відаць, цвяроза ацаніць сітуацыю. Яго машына сутыкнулася з аўтамашынай, якая ехала наперадзе. У выніку была траўмаваная 62-гадовая пасажырка Volkswagen – паведамляе абласное ДАІ.
У Чэрыкаўскім раёне 44-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi не справіўся з кіраваннем і яго машына вылецела з трасы і перакулілася . З траўмамі мужчыну даставілі ў шпіталь. Здарэнне адбылося на дарозе паміж вёскамі Язерамі і Вербежам, піша прэс-служба абласнога ўпраўлення міліцыі.