Улады Расіі запатрабавалі ад Яўрэйскага агенцтва для Ізраілю «Сохнут» спыніць дзейнасць на тэрыторыі краіны. Пагрозы прагучалі на фоне напружання адносінаў між Расіяй і Ізраілем, выкліканага вайной ва Ўкраіне.
Паводле выдання The Jerusalem Post у агенцтве прызнаюць, што ліст з такімі патрабаваннямі атрымалі на пачатку тыдня. І цяпер працуюць над адказам, узгадняючы яго з уладамі Ізраілю.
Яўрэйскае агенцтва для Ізраілю – міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца дапамога ў рэпатрыяцыі яўрэяў з усяго свету ў Ізраіль. Таксама яно займаецца пытаннямі, звязанымі з глабальнай яўрэйскай супольнасцю.
«Мы павінны захаваць маштаб іх дзейнасці, як гэта было цягам апошніх многіх гадоў. Я звярнулася да прэм’ер-міністра з заклікам працаваць з адміністрацыяй Масквы над рашэннем праблемы», – каментуе сітуацыю міністр у пытаннях рэпатрыяцыі і інтэграцыі Пніна Тамена-Шэтэ.
The Jerusalem Post піша, што члены яўрэйскай абшчыны ў Расіі апасаюцца сваё жыццё.
Калі працу Сохнута забароняць у Расіі, гэта будзе першы выпадак за апошнія 30 гадоў, калі ў краіне забаронена дзейнасць па рэпатрыяцыі.
фота: pravda.com